Наша газета


Алена ВІТКО, студэнтка Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта:

— «Пастаўскі край» выпісваем на працягу дзесяці гадоў. Заўсёды чакаем свежы выпуск і па чарзе правяраем паштовую скрынку, ці прыйшла газета. Любім «раёнку» за яе ўніверсальнасць. На кожную рубрыку ў нашай сям’і знаходзіцца свой чытач. Напрыклад, тату найбольш цікавяць фотаздымкі і рэклама, дзядулю — справы ў сельгаспрадпрыемствах, дзяцей — «Школьны мерыдыян», мяне — маладзёжная тэматыка. Здорава, што газета разлічана на ўсе ўзросты.

Я з радасцю супрацоўнічала з рэдакцыяй, будучы вучаніцай Гуцкай СШ, працягваю гэта і зараз.