Наша газета


Тамара Радзівонаўна Каласёнак, пенсіянерка, г. Віцебск:

— Падпісчыцай раёнкі з’яўляюся з 1973 года. Калі чатыры гады таму мы з мужам пераязджалі з Навасёлак-І на месца жыхарства ў Віцебск (на гэтым настаялі нашы дзеці), перажывала, што застануся без “Пастаўскага краю”. Але аказалася, што на газету можна падпісацца і ў Віцебску. Што я і раблю, і вельмі задаволена гэтым.

Чытаем з мужам ад першага да апошняга радка. Нас цікавіць у газеце ўсё, асабліва радуюць матэрыялы пра ААТ “Навасёлкі-Лучай”, дзе мы ў свой час працавалі. Любім тэматычныя старонкі “Сям’я”, “Лампада”, “Імг­ненні”, вершы Сафіі Скабёлкінай і іншых мясцовых аўтараў. Адным словам, газета цікавая, кожны новы яе нумар чакаем з нецярпеннем.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.