Пацярпелі на дарозе


15 жніўня на 21-ым кіламетры аўтадарогі Юнькі—Варапаева—Мярэцкія, на павароце на вёску Балаі, пад колы легкавога аўтамабіля, за рулём якога знаходзіўся 33-гадовы пастаўчанін, трапіла жыхарка Варапаева, 1943 года нараджэння. Пенсіянерка груба парушыла правілы дарожнага руху: выехала на веласіпедзе з другараднай дарогі на галоўную, не пераканаўшыся ў бяспецы свайго манеўра. За што і паплацілася — атрымала пералом шчыкалаткі.

19 жніўня на 10-ым кіламетры гэтай жа аўтадарогі, недалёка ад вёскі Соўкі, перакуліўся ВАЗ-21213, у якім знаходзіліся двое жыхароў Дунілавіч — 21-гадовыя вадзіцель і дзяўчына-пасажыр. Малады чалавек не выбраў бяспечную скорасць руху, не справіўся з кіраваннем аўтамабілем, і машына апынулася ў кювеце. Вадзі­цель не пацярпеў, а вось пасажырцы спатрэбілася дапамога медыкаў. Па абодвух фактах праводзіцца праверка.

Яшчэ адно ДТЗ адбылося 19 жніўня на перасячэнні вуліц Ленінскай і Кааператыўнай у г.п. Варапаева. 41-гадовы жыхар гарпасёлка на аўтамабілі “Форд-Эскорт” выехаў на паласу сустрэчнага руху і здзейсніў наезд на 60-гадовую веласіпедыстку. З ударанымі ранамі нагі, галавы і крыжавога аддзела пазваночніка пацярпелая, якая таксама пражывае ў пасёлку, была дастаўлена ў цэнтральную раённую бальніцу. На момант аварыі вадзі­цель аўтамабіля знаходзіўся ў нецвярозым стане. Не прайшло і года, як ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за язду “пад мухай”. Зараз вырашаецца пытанне аб узбуджэнні ў адносінах да мужчыны крымінальнай справы.

Алена ШАПАВАЛАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.