Падарыце кветкавую радасць


Па Прэзідэнцкай праграме “Дзеці Беларусі” ў нашым горадзе, у мікрараёне шостага гарадка, пабудаваны камфартабельны дом для прыёмнай сям’і, якая выхоўвае дзяцей-сірот і  дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. На яго ўзвядзенні пастараліся будаўнікі АБП “Рассвет Пастаўскі”, многія прадпрыемствы і арганізацыі дапамагалі ў абсталяванні дома, набыцці мэблі, бытавой тэхнікі.

Засталося ўпрыгожыць яго кветкамі. Раённая ветэранская арганізацыя, раённае аб’яднанне прафсаюзаў і раённы камітэт БРСМ  звяртаюцца да пастаўчан з просьбай падзя­ліцца вулічнымі кветкамі, а таксама хат­німі, у вазонах. Калі ёсць жаданне зрабіць добры ўчынак — падарыць кветкавую радасць навасёлам, тэлефануйце на нумары: 4-24-83, 2-12-53, 2-39-71, 8(029)5935946.

Анна АНІШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.