Падтрымлівае з неба

Общество

Жыццё кожнага з нас складаецца з чорных і белых палосак. І на любым этапе важна сустрэць чалавека, з якім можна раздзяліць і радасць, і гора. Для мяне такім чалавекам была Дана Казіміраўна Баротка. Ёй можна было паплакацца і ў яе знайсці суцяшэнне.

Лёс Даны быў няпростым, тым не менш чужому шчасцю ніколі не зайздросціла — шчыра радавалася, а гора падзяляла. Усю сябе аддавала дзецям (іх у яе трое), унуку і ўнучцы, цешылася праўнучкай. Не заставалася чэрствай, калі хто з блізкіх ці нават незнаёмых трапляў у складаную сітуацыю — спагадала, старалася дапамагчы добрым словам. А як працавала! Была залатым чалавекам.

Не магу змірыцца са словам “была”. Дана год не дажыла да сямідзесяцігоддзя. Яе зямны шлях закончыўся 1 верасня мінулага года, а я ўсё чакаю, што яна загляне да мяне. У цяжкія хвіліны хочацца набраць нумар яе тэлефона, выгаварыцца, параіцца. На жаль, немагчыма. Кажуць, што чалавек жыве датуль, пакуль жыве памяць пра яго. Дык вось, светлая памяць пра маю цудоўную сяброўку будзе жыць да апошніх маіх дзён. Бо немагчыма забыць гады сумеснай працы на жывёлагадоўчым комплексе, хвіліны, калі Дана прыбягала, падбадзёрвала, расказвала мясцовыя навіны, і яе апошнія дні, калі яна дакладна ведала, што неўзабаве пакіне гэты свет і дарагіх ёй людзей. Выпрабаванні прымала з пакорай, плакала толькі ў падушку. Я вучылася ў яе цярпенню і шчырай веры. І цяпер ёсць адчуванне, што Дана падтрымлівае мяне з неба. Удзячна лёсу, што яна была ў маім жыцці.

К. ЛАПУШЫНСКАЯ, в. Юнькі.  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.