Пратэсціравалі веды

Общество

19 жніўня завяршыўся другі этап конкурсу прафесійнага майстэрства сярод маладых спецыялістаў і маладых работнікаў раёна “Шлях да поспеху” — прафесійнае тэсціраванне.

Удзельнікі, якіх, нагадаю, 10      чалавек, сабраліся ў ма        лой зале пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта, дзе іх вітала старшыня журы, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. М. Чаплінская.

— Пазнаёміўшыся з вамі на першым конкусным этапе “Самапрэзентацыя “Мае дасягненні” і даведаўшыся з візітак, чым займаецеся і захапляецеся, думаю, вы вельмі хутка і паспяхова справіцеся з тэставымі заданнямі, — сказала Галіна Мікалаеўна. — Спадзяюся, што ваша актыўная жыццёвая пазіцыя захаваецца і ў далейшым, што ўсе вы замацуецеся ў нашым раёне. Жадаю працягваць авалодваць абранымі прафесіямі, паказваць добрыя вынікі ў рабоце, кар’ернага росту і здаровых амбіцый. А сёння — быць уважлівымі, успомніць усё, што вам вядома з часоў вучобы ў школе, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, са старонак газет і з экрана тэлевізара.

Для канкурсантаў былі падрыхтаваны тэставыя заданні па 5 раздзелах: Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; асновах ідэалогіі беларускай дзяржавы; асновах эканамічнай дзейнасці; правілах аховы працы і тэхнікі бяспекі; гісторыі і культуры Беларусі і роднага краю. Кожны раздзел утрымліваў пяць пытанняў з варыянтамі адказаў на іх, а кожны правільны адказ ацэньваўся ў адзін бал. На напісанне тэстаў адводзілася гадзіна, але амаль усім удзельнікам спатрэ­білася ўдвая менш часу, каб адказаць на пытанні. Самым лёгкім для іх аказаўся раздзел па гісторыі Беларусі і Пастаўшчыны, у якім зрабілі менш за ўсё памылак. А найбольш цяжкасцей выклікалі пытанні, дзе трэба было ведаць даты прыняцця дырэктыў, размясціць юрыдычныя акты па ступені іх значнасці.

Самую вялікую колькасць балаў — 21 з 25 магчымых — набраў механік транспартнага ўчастка УП ЖКГ Сяргей Піліпёнак, які пасля першага конкурснага этапа займаў трэцяе месца. Па 19 балаў у намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Пастаўскай гімназіі Ірыны Гутар і загадчыка інфекцыйнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандра Сварцэвіча, якія дагэтуль знаходзіліся адпаведна на першым і другім месцах. Па 17 балаў атрымалі бухгалтар ААТ “Камайскі-агра” Алена Зубовіч, інспектар дарожна-патрульнай службы аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС Дзмітрый Жук і інспектар аддзела кадраў УП “Завод Беліт” Ірына Маланчук.

Наперадзе ў канкурсантаў яшчэ два этапы. У снежні яны будуць абараняць праекты “Калі б я быў старшынёй райвыканкама…” і “Калі б я быў дырэктарам прадпрыемства (арганізацыі, установы), на якім працую…” Таму лідары яшчэ могуць змяніцца.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.