Прыклад ва ўсім


У мінулую нядзелю наша сястра Тамара Іванаўна і яе муж Станіслаў Станіслававіч Мядзюха з гарпасёлка Варапаева адзначылі 30-годдзе шлюбу. Іх ­сям’я з’яўляецца прыкладам для ўсіх блізкіх. У сястры залатое сэрца, яна вельмі добрая і чулая, заўсёды падтрымае ў цяжкую хвіліну. Годна выхавалі дзвюх дачок, кожная з якіх атрымала дзве вышэйшыя адукацыі. Адна працуе ў турыстычнай фірме ў Маскве, другая — у Італіі, закончыла там універсітэт.

Тамара ўжо дасягнула пенсійнага ўзросту, але прадаўжае працаваць. Дзівімся, як яна знаходзіць час яшчэ і на тое, каб ствараць непаўторную прыгажось каля дома.

Удзячны сваім бацькам, што выхавалі нас працавітымі і дружнымі, што заўсёды былі побач з намі.  Шчыра віншуем нашу дарагую сястру і яе мужа з жамчужным вяселлем і жадаем ім шчасця.

Л. ЛІТВІНОВІЧ, С. КАНАНОВІЧ, г. Орша.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.