Складзіце вершы пра Радзіму


У рамках Года культуры Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці праводзіць з 25 ліпеня па 1 верасня 2016 года творчы конкурс на лепшы аўтарскі верш “Мая зямля, мая Радзіма”. Стаць яго ўдзельнікам можа любы жадаючы незалежна ад узросту як індывідуальна, так і ў скла­дзе аўтараў. Для аматарскіх аб’яднанняў і клубаў літаратурнай накіраванасці ўдзел абавязковы.

На конкурс прымаюцца вершы, якія адпавядаюць названай тэме, згодна з наступнымі намінацыямі: “Лепшы аўтарскі верш пра Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь”, “Лепшы аўтарскі верш, прысвечаны Году культуры”, “Лепшы аўтарскі верш пра нацыянальны (рэгіянальны) касцюм (яго атрыбуты)”, “Лепшы аўтарскі верш пра нацыянальны (рэгіянальны) арнамент”. Работы трэба падаваць у раённы цэнтр культуры і народнай творчасці па адрасе: г. Паставы, вул. Чырвонаармейская, 10 (Дом рамёстваў “Стары млын”). Тэлефон для даведак 4-21-59.

Вынікі конкурсу будуць падведзены ў кожнай намінацыі па трох узроставых групах: дзеці (да 15 гадоў), моладзь (ад 16 да 30 гадоў), дарослыя (ад 31 года). У кожнай узроставай групе журы вызначыць лаўрэатаў І, ІІ і ІІІ ступеняў. Лаўрэаты І ступені будуць узнагароджаны дыпломамі і спецыяльнымі прызамі, астатнія — дыпломамі. Узнагароджванне пераможцаў адбу­дзецца падчас мерапрыемстваў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці “Дажынкі-2016”.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.