Сёлета — чацвёртыя

Общество

 

У Гарадку адбыўся абласны конкурс прафесійнага майстэрства, арганізаваны Віцебскім дзяржаўным лесагаспадарчым аб’яднаннем і абкамам прафсаюза работнікаў лесу. У ім прынялі ўдзел каля ста лесарубаў Прыдзвінскага краю, у тым ліку  каманда Пастаўскага лясгаса, якая ў папярэднія гады станавілася бронзавым і сярэбраным прызёрам прэстыжных спаборніцтваў.

У склад пастаўскай каманды (а ўсяго іх было 19) уваходзілі прызнаныя майстры сваёй справы Валерый Лешчык, Юрый Альфер з лесапункта “Прыазёрны” і Ігар Якубоўскі з Валкоўскага лясніцтва. Юніёр Яўгеній Старадуб з Камай удзельнічаў у конкурсе  вальшчыкаў лесу ва  ўзросце да 24 гадоў.

Асноўная частка спаборніцтваў — абрэзка сукоў, распілоўка (камбінаваная і дакладная), мантаж ланцуга бензапілы, а таксама камандная эстафета — прахо­дзіла на стадыёне Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа, а валку канкурсанты вялі непасрэдна ў лесе. Галоўнымі крытэрыямі ацэнкі прафесійнага майстэрства лесарубаў з’яўляліся хуткасць, дакладнасць, якаснае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных умовамі конкурсу.

— У цэлым нашы вальшчыкі паказалі добрую падрыхтоўку,  па суме ўсіх выкананых заданняў набралі 3909 ачкоў, — расказваў начальнік бюро па ахове працы  лясгаса Віктар Сапрончык. — Але гэтага аказалася недастаткова, каб трапіць у прызёры. Пастаўчане занялі ў камандным заліку чацвёртае месца. У індывідуальных спаборніцтвах  юніёраў Яўгеній Старадуб паказаў шосты вынік.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.