У брусніцы і журавіны


Паводле інфармацыі Беларускага тэлеграфнага агенцтва, атрыманай у Міністэрстве лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, у Віцебскай вобласці збіраць брус­ніцы дазволена з 20 жніўня, а журавіны — з 6 верасня.

Пры гэтым начальнік упраўлення лясной гаспадаркі рэспубліканскага ляснога ведамства Мікалай Юрэвіч нагадаў, што нарыхтоўка ягад і грыбоў павінна ажыццяўляцца спосабамі, якія не прычыняюць шкоды ні раслінам, ні грыбніцам. У цяперашні час у Беларусі забаронены збор ягад рознымі механічнымі прыстасаваннямі.

За збор або нарыхтоўку дзікарослых ягад і грыбоў на тэрыторыі, дзе гэта забаронена, за парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў, метадаў збору або нарыхтовак дароў лесу прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 20 базавых велічыць (адна базавая велічыня цяпер складае 21 рубель).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.