У лік дзяржзаказу


Як і ў папярэднія гады, па тэмпах жніва і ўраджайнасці зерневых сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна лідзіруе адкрытае акцыянернае таварыства “Хацілы-агра”. Тут зерневыя і зернебабовыя ўбраны ўжо на 62% планавай плошчы. Намалочана 4705 тон збожжа, сярэдняя ўраджайнасць — 52 цэнтнеры з гектара. У гаспадарцы засыпана 500 тон высакаякаснага насення азімых і 50 тон насення яравых. Гэта работа працягваецца.

У ліку першых хацілаўцы выканалі і дзяржзаказ па продажы збожжа. На Пастаўскае хлебапрыёмнае прадпрыемства з гаспадаркі дастаўлена 1700 тон харчовай пшаніцы трэцяга класа. З такім аб’ёмам работы практычна адны ўправіліся маладыя вадзіцелі МАЗаў Уладзімір Усаценка і Андрэй Галубоўскі. З асаблівым напружаннем яны працавалі ў апошні час, робячы за дзень па дзесяць і больш рэйсаў.

Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, з 7900 тон збажыны, якую запланавана прадаць Полацкаму камбінату хлебапрадуктаў, з гаспадарак раёна рэалізавана 4143 тоны харчовага зерня. Амаль палову гэтай колькасці складаюць пастаўкі ААТ “Хацілы-агра”.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.