У Лучай на свята ведаў

Духовность

1 верасня — хвалюючы і запамінальны дзень — пачатак новага навучальнага года. Да яго засталіся лічаныя дні. Неўзабаве па сваіх навучальных установах раз’едуцца студэнты, сядуць за парты школьнікі, а настаўнікі будуць імкнуцца даць ім трывалыя веды, арганізаваць цікавыя пазашкольныя мерапрыемствы. Любую справу найлепш распачынаць з Богам. Таму запрашаю ў нядзелю, 21 жніўня, у лучайскі касцёл Святога Юды Тадэвуша на свята ведаў. Падчас Імшы ў 14 гадзін памолімся за студэнтаў, школьнікаў, бацькоў, настаўнікаў, выхавальнікаў. Будуць асвечаны школьныя рэчы. Пасля Літургіі адбудзецца святочны канцэрт.

Ксёндз Мікалай ЛІПСКІ, пробашч.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.