Хто — паўзком, хто — па-скандынаўску

Культура

У рамках адкрыцця “вяровачнага гарадка”, якое адбылося 13 жніўня ва ўрочышчы Азёркі, прайшло незвычайнае свята для самых маленькіх гараджан — чэмпіянат паўзункоў. Яго ўдзельнікамі сталі Арына Кім, Паліна Шалугіна, Арына Капралюс, Мілана Чашун і Валерыя Канчаніна. Для дзяўчынак гэта быў першы старт у  жыцці. Аднак, аказаўшыся ў цэнтры ўвагі,  яны не разгубіліся, з падтрымкай мам і гледачоў паўзком пераадолелі дыстанцыю і заслужана атрымалі падарункі.

А вось для жанчын, якіх вы бачыце на ніжнім здымку, стала звычайнай з’явай праходзіць пешшу не адзін кіламетр. Яны займаюцца ў гуртку па скандынаўскай хадзьбе, які працуе ў аддзяленні дзённага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Пад кіраўніцтвам Ганны Купрэвіч на свяце ў Азёрках імі было прадэманстравана некалькі практыкаванняў для ўмацавання здароўя, агульнай фізічнай загартоўкі.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.