Ёсць 10 тысяч тон

Местная власть

31 ліпеня ў раёне быў перакрыты 10-тысячны рубеж па намалоце збожжа. Найбольшы ўклад у гэта ўнеслі хлебаробы ААТ “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Камайскі-агра”, “Кураполле-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, філіяла “Нафтазаводмантаж-агра”.

Нягледзячы на даждж­лівае надвор’е, што стрымлівае тэмпы ўборачных работ, наш раён застаецца ў ліку лідараў у вобласці па ўраджайнасці зерневых, якая перавышае 32 цэнтнеры з гектара, і колькасці ўбранай збажыны. Яна абмалочана на 20% планавай плошчы.

 

* * *

Больш за 2 тысячы тон зерня і масланасення рапсу намалаціў у мінулым годзе і заняў першае месца ў раёне маладзёжны экіпаж ААТ “Хацілы-агра” ў  складзе камбайнера Валерыя Ярашэвіча і памочніка Антона Міхалевіча (на здымку). Сёлета ён таксама ўзначальвае спаборніцтва на жніве.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.