З Днём чыгуначніка!


Паважаныя ветэраны працы, работнікі Варапаеўскай дыстанцыі пуці, чыгуначных станцый Паставы, Лынтупы і Варапаева!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Беларуская чыгунка была і застаецца найважнейшым звяном транспартнай інфраструктуры краіны, забяспечвае рэнтабельную работу, выконвае пастаўленыя перад ёй задачы. Гэта цалкам адносіцца і да калектываў чыгуначнага транспарту, і да пуцейцаў Пастаўшчыны, якія з’яўляюцца надзейнымі партнёрамі, плённа ўзаемадзейнічаюць з атрымальнікамі і адпраўляльнікамі грузаў, забяспечваюць перавозку пасажыраў. Работнікаў сталёвых магістраляў вызначаюць высокі прафесіяналізм і зладжаная работа, дысцыпліна і адказнасць.

Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, удачы і дабрабыту. Няхай вашы мэтанакіраванасць, багаты вопыт і самааддача стануць залогам далейшых вытворчых поспехаў і дасягненняў.

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 

Паважаныя работнікі і ветэраны дыстанцыі, калегі!

Адміністрацыя, прафсаюзны камітэт і савет ветэранаў  сардэчна віншуюць вас з Днём чыгуначніка і шчыра дзякуюць за працу, прафесіяналізм, адданасць справе. Упэўнены, што дзякуючы гэтым якасцям, рабоце, якая праводзіцца па забеспячэнні бесперабойнага руху цягнікоў, перавозцы грузаў і пасажыраў,  мы і ў далейшым будзем паляпшаць свае эканамічныя паказчыкі, прадаўжаць работу па стварэнні дастойных умоў працы, быту і адпачынку для цяперашніх і былых работнікаў.

Жадаем моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту, міру і дабра, далейшых прафесійных дасягненняў. Няхай кожны працоўны дзень будзе напоўнены аптымізмам і гонарам за нялёгкую, але такую пачэсную і адказную працу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.