З Днём ведаў!

Местная власть Образование Общество

Настаўніца пачатковых класаў СШ №1 г. Паставы Казакова Алена Пятроўна з першакласнікамі Цімурам Ва¬ліевым і Ленай Кеўліч.

Паважаныя ветэраны педагагічнай працы раёна, настаўнікі, навучэнцы!

Віншуем вас з Днём ведаў!

1 верасня — гэта цудоўная нагода выказаць словы ўдзячнасці педагогам, чыя прафесія аб’ядноўвае ў сабе найлепшыя чалавечыя якасці, а актыўная грамадзянская пазіцыя адыгрывае выключна важную ролю ў фар­міраванні будучыні нашай краіны, бо гарантыяй яе ста­більнасці і росквіту былі і застаюцца веды, культура і духоўнасць. Таму ў Беларусі, у тым ліку і ў нашым раёне, робіцца ўсё магчымае, каб адукацыя была якаснай, даступнай і дапамагала кожнаму знайсці сваё месца ў жыцці.

Дзень ведаў — у першую чаргу свята першакласнікаў, якія з хваляваннем і надзеяй упершыню пераступаюць парог школы, адкрываюць для сябе новае, вучацца даражыць сяброўствам, старанна працаваць, любіць свой край і Радзіму.

Добрая традыцыя ўрачыста адзначаць першы дзень новага навучальнага года аб’ядноўвае розныя пакаленні. Бацькам гэта свята нагадвае пра шчаслівую пару дзяцінства і юнацтва, школьных таварышаў, а для дзяцей і моладзі азначае чарговы крок да вяршынь ведаў, сустрэчу з сябрамі і любімымі настаўнікамі.

Жадаем школьнікам і студэнтам поспехаў у вучобе, а іх педагогам — плённай стваральнай працы.

У добры шлях!

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.