Дырэктару філіяла “Нафтазаводмантаж-агра” Баляславу Францавічу Барэйку і дырэктару ААТ “Ярэва-агра” Раману Эдуардавічу Вырвічу, галоўным спецыялістам, камбайнерам, вадзіцелям, аператарам зернесушыльных комплексаў
Паважаныя хлебаробы!
Раённы выканаўчы камітэт шчыра віншуе вас з выкананнем першымі ў раёне дзяржзаказу па продажы адпаведна 450 і 350 тон харчовага зерня новага ўраджаю! Нягледзячы на складаныя кліматычныя ўмовы, вашы гаспадаркі ўжо ўбралі збажыну амаль на трэцяй частцы планавых плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць складае: у філіяле “Нафтазаводмантаж-агра” — 34,4 цэнтнера з гектара, у ААТ “Ярэва-агра” — 30. У ліку перадавікоў на жніве вашы камбайнеры і вадзіцелі.
Перакананы, што ў сельгаспрадпрыемствах будуць зроблены ўсе захады для паспяховага правядзення ўборкі, а ваш прыклад пяроймуць іншыя гаспадаркі Пастаўшчыны. Моцнага вам здароўя, шчасця, далейшых працоўных набыткаў!
Віктар ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Сяргей ЧЭПІК, першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнік райсельгасхарчу.