За першыя тысячы тон

Экономика

Абласным камітэтам прафсаюза работнікаў АПК вызначаны наступныя меры  заахвочвання экіпажаў зернеўборачных камбайнаў, якія першымі ў вобласці намалоцяць:

1000 тон зерня — дыплом і грашовая прэмія ў памеры 12 базавых велічынь;

2000 тон зерня — дыплом і грашовая прэмія ў памеры 10 базавых велічынь;

3000 тон зерня — дыплом і грашовая прэмія ў памеры 12 базавых велічынь.

* * *

Экіпажу зернеўборачнага камбайна, які першым на Пастаўшчыне намалоціць тысячу тон збожжа, будуць уручаны каштоўныя падарункі і Падзяка старшыні раённага выканаўчага камітэта, а тром наступным экіпажам-тысячнікам — Падзячныя пісьмы раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК і заахвочвальныя прэміі ў памеры трох базавых велічынь (дзве — старшаму камбайнеру, адна —камбайнеру).

Тром вадзіцелям, якія першымі перавязуць па тысячы тон зерня, —  Падзячныя пісьмы і заахвочвальныя прэміі ў памеры 2 базавых велічынь.

Пры вызначэнні пераможцаў будуць улічвацца наступныя агульныя патрабаванні: адсутнасць выпадкаў вытворчага траўматызму, парушэнняў працоўнай дысцыпліны, абавязковае членства ў прафсаюзе работнікаў АПК.

* * *

Камбайнеры маладзёжнага экіпажа, якія першымі ў вобласці намалоцяць 1000 і 2000 тон зерня, і маладыя вадзіцелі, якія перавязуць 1000 і 2000 тон зерня, будуць узнагароджаны галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Экіпажы камбайнаў, якія першымі ў вобласці намалоцяць 1500 і 3000 тон зерня, абкам прафсаюза работнікаў АПК узнагародзіць Ганаровымі граматамі і прэміямі ў памеры да 15 базавых велічынь.

* * *

Маладзёжны экіпаж, які першым у раёне намалоціць 1000 тон зерня, узна­гародж­ваецца граматай райкама БРСМ і грашовай прэміяй аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ў памеры 5 базавых велічынь (старшаму камбайнеру) і 4 базавых велічынь (камбайнеру).

Маладому вадзіцелю, які першым перавязе 1000 тон зерня, будзе ўручана  грамата райкама БРСМ і заахвочвальная прэмія раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК у памеры 3 базавых велічынь.

(У спаборніцтве маладых механізатараў і вадзіцеляў транспартных сродкаў удзельнічаюць асобы ва ўзросце да 31 года па стане на 1 ліпеня 2016 года.)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.