З Днём настаўніка!

Паважаныя настаўнікі агульнаадукацыйных школ, школ мастацтваў, выкладчыкі, выхавальнікі, ветэраны педагагічнай працы, работнікі сістэмы адукацыі раёна! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! Усе мы, незалежна ад узросту, маем дачыненне да вашага прафесійнага свята, бо ў кожнага чалавека ёсць настаўнікі, чые мудрасць, захопленасць любімай справай і добрыя парады дапамаглі нам сфарміраваць светапогляд і вызначыць сапраўдныя маральныя каштоўнасці, […]

Продолжить чтение

“Крынічка” — гэта выток

Разам з вялікай арміяй настаўнікаў сваё прафесійнае свята заўтра будуць адзначаць і педагогі дашкольнай адукацыі, на чыіх плячах ляжыць не менш адказная задача — падрыхтоўка дзяцей да школы. З ёй паспяхова спраўляюцца ў першым гарадскім садку “Крынічка”. На працягу многіх гадоў тут цесна супрацоўнічаюць з СШ №1: настаўнікі пачатковых класаў школы прыходзяць у сад на […]

Продолжить чтение

У кожнага свае поспехі

Настаўніцы СШ №1 Ганна Анатольеўна Амяльчук, Іна Сцяпанаўна Андрэева і Анжалі­ка Эдуардаўна Рэгута выкладаюць розныя прадметы — адпаведна англійскую мову, рускую мову і літаратуру, інфарматыку — і маюць розны стаж работы ў школе. Пры гэтым у кожнай ёсць свае поспехі і дасягненні. Так, Г. А. Амяльчук летась добра праявіла сябе як удзельніца рэспубліканскай акцыі “Вопытныя […]

Продолжить чтение

Вопыту не пазычаць

Гэты здымак зроблены падчас жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі. На ім настаўнікі Ярэўскай БШ Жанна Казіміраўна Абалевіч, Людміла Аляксандраўна Юрчанка, Марына Казіміраўна Трушына, Святлана Міфодзіеўна Ожаль і Алена Леанардаўна Лашук з дырэктарам Валянцінай Мікалаеўнай Гінько (у цэнтры). У журналісцкі фотааб’ектыў трапіла большая частка педкалектыву школы, у якім усяго 11 чалавек, з іх адзін працуе па сумяшчальніцтве. Амаль […]

Продолжить чтение

“Іду на працу — як на свята”

Чвэрць стагоддзя педагагічнага стажу, сотні вучняў, для якіх давялося быць “сейбітам разумнага, добрага, вечнага” і многія з якіх, закончыўшы школу, з цеплынёй успамінаюць свайго настаўніка, удзячны яму за атрыманыя веды і навуку; сапраўдная любоў да абранай прафесіі, што стала справай усяго жыцця, — такія штрыхі да партрэта выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Варапаеўскай СШ Мікалая […]

Продолжить чтение

“Заўсёды ішла за марай”

Часлава Ве­ні­ямінаўна Мацур рабоце ў сістэме адукацыі Пастаўшчыны аддала 50 га­доў. Ёю праведзена, я пад­лічыла, больш за 22 000 урокаў. А класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў, бацькоўскіх сходаў… І колькі напісана дакладаў, загадаў, колькі бяссонных начэй было ў яе, калі перажывала за таго ці іншага вучня або настаўніка! З працоўнай біяграфіі. “У пачатку верасня 1966 года, даведаўшыся, […]

Продолжить чтение

Чую голас Маі Сцяпанаўны…

Напэўна, не трэба тлумачыць, што значыць для настаўніка-ветэрана пачатак восені. Першавераснёўскія клопаты не даюць спакою, хоць ёсць права на адпачынак. Але з вышыні пражытага звычайна вяртаюся не ў працоўныя будні, а ў той час, калі сама сядзела за партай, а вучылася я ў СШ №1. Пра адзін з эпізодаў школьнага дзяцінства і хачу расказаць. У […]

Продолжить чтение

Дабрабыту, цяпла, утульнасці

Дарагія землякі!  Сардэчна віншуем вас з Днём пажылых людзей! За вашымі плячыма вялікае жыццё. А сёння вы — жывая сувязь часоў і пакаленняў. Вашы веды і найбагацейшы вопыт надзвычай важныя ў сучасных умовах, калі нароўні з ініцыятывай маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць старэйшых. Мы ганарымся тым, што ў нашым раёне жывуць людзі, якія годна прайшлі праз […]

Продолжить чтение

Да сталага ўзросту — з увагай і падтрымкай

У краіне адзначаецца Дзень пажылых людзей, як знак агульнай павагі да старэйшага пакалення, якое ўнесла вялікі ўклад у аснову сённяшніх поспехаў. У Беларусі, у тым ліку і ў нашым раёне, пажылым людзям удзяляецца вялікая ўвага. Пра тое, што канкрэтна робіцца ў гэтым кірунку, карэспандэнт “Пастаўскага краю” Анна Анішкевіч гутарыць з дырэктарам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання […]

Продолжить чтение

Заслужыў прызнанне, павагу, любоў

У жыцці Мікалая Мікалаевіча Мацюшчанкі шмат было радасных і не вельмі падзей.  З апошніх самай хвалюючай і ўрачыстай ветэран працы  лічыць свой васьмідзясяты дзень нараджэння. З гэтай нагоды ў пачатку верасня юбіляра і блізкіх яму людзей запрасілі ў Курапольскі сельвыканкам. Тут і прайшло ўшаноўванне чалавека, які ўсё сваё жыццё прысвяціў сельскагаспадарчай вытворчасці, людзям і які […]

Продолжить чтение
Страница 1 из 1012345...10...Последняя »