Цікава і з карысцю

Образование

Кожную суботу ў Пастаўскай гімназіі ладзяцца розныя забаўляльныя мерапрыемствы. На гэты раз прыйшла чарга арганізоўваць яго нашаму 7 класу. Прынялі рашэнне правесці КВЗ на тэму “Дзень здаровага харчавання”, у якім удзельнічалі каманды 5—8 класаў. Атрымалася цудоўна! ­Удзельнікам прапаноўваліся цікавыя конкурсы. Напрыклад, трэба было адшукаць агародніну, схаваную ў розных кабінетах гімназіі. Але проста так забраць яе не дазвалялася. Спачатку неабходна было адгадаць загадкі, потым — прынесці знаходку ў актавую залу і расказаць альбо жартоўную гісторыю пра яе, альбо каштоўную інфармацыю.

Конкурсаў было шмат, і ўсе вясёлыя і цікавыя. Акрамя таго, вядучыя — навучэнцы 7 класа Ліза Ясінская і Ілья Парангоўскі — правялі пазнавальную віктарыну. Таму, хто правільна і хутка адказваў на пытанні, уручалі смачны і карысны прыз — яблык. Таксама ў праграме былі цудоўныя музычныя нумары ў выкананні Лізы Ясінскай, Вані Апанасевіча і Насці Врублеўскай. У ролі членаў журы на нашым КВЗ выступілі настаўніца хіміі і біялогіі Ірына Анатольеўна Доўнар, прадстаўнік ад бацькоў Іна Раманаўна Пабядзінская, навучэнцы 6, 7 і 8 класаў Віка Зарэцкая, Улад Фазылаў і Марына Кузь­мінова.

Усе каманды справіліся з заданнямі вельмі добра, таму перамагла дружба. Удзельнікам уручылі прызы, сабраныя прама ў садах і агародах. Хочацца падзякаваць усім, хто меў дачыненне да арга­нізацыі гэтага цудоўнага мерапрыемства, якое прынесла зарад станоўчых эмоцый як гледачам, так і самім удзельнікам.

Кацярына СЕМЕНАС,

навучэнка 7 класа Пастаўскай гімназіі.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.