Дабрабыту, цяпла, утульнасці

Общество

Дарагія землякі!

 Сардэчна віншуем вас з Днём пажылых людзей!

За вашымі плячыма вялікае жыццё. А сёння вы — жывая сувязь часоў і пакаленняў. Вашы веды і найбагацейшы вопыт надзвычай важныя ў сучасных умовах, калі нароўні з ініцыятывай маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць старэйшых.

Мы ганарымся тым, што ў нашым раёне жывуць людзі, якія годна прайшлі праз нялёгкія ваенныя гады, затым добрасумленна працавалі ў мірны час, будавалі і добраўпарадкоўвалі Пастаўшчыну. Вашы моцная воля, актыўная жыццёвая пазіцыя, невычэрпная энергія з’яўляюцца прыкладам для моладзі. Мы высока цэнім ваш багаты жыццёвы вопыт, які неабходны для пераемнасці пакаленняў. Нізкі паклон за ўсё!

Моцнага вам здароўя, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця, дамашняга цяпла і ўтульнасці.

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 

Паважаныя пенсіянеры, ветэраны вайны і працы!

Ад імя прэзідыума раённага савета ветэранаў шчыра віншую вас з Днём пажылых людзей!

Гэта дата — не напамін лю­дзям старэйшага пакалення аб  узросце, а яскравая нагода сказаць цёплыя словы ўдзячнасці ветэранам вайны, працы, пенсіянерам, усім сталым жыхарам нашага горада і раёна за шматгадовую добрасумленную працу, за вашы вопыт, дабрыню і мудрасць.

Шчыра жадаю моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, аптымізму, веры, надзеі і дабра.

Г. Ф. Літвіновіч, старшыня раённага савета ветэранаў.  

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.