Дапамогуць валанцёры


У нядзелю, 2 кастрычіка, у Паставах — восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш. Афіцыйнае яго адкрыццё адбудзецца ў 10 гадзін. Затым пачнецца музычна-забаўляльная праграма з ­удзелам самадзейных калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў культуры Пастаўшчыны. А вось пакупкі можна будзе рабіць з самага ранку.

Як адзначыла другі сакратар райкама ГА “БРСМ” Вераніка Казлоўская, у гэты дзень на рынку райспажыўтаварыства пад назвай “Мы выбіраем дапамогу пажылым лю­дзям” будзе праходзіць грамадская акцыя з удзелам валанцёраў раённай маладзёжнай арганізацыі. Яны будуць дзяжурыць у месцах продажу сельскагаспадарчай прадукцыі і пры патрэбе акажуць дапамогу пенсіянерам па яе дастаўцы да асабістага ці грамадскага транспарту. Калі ў каго ўзнікне такая неабходнасць, то можна папярэдзіць зага­дзя і дамовіцца па тэлефоне       8-033-3458981 (МТС).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.