Дванаццаты сезон на “Ягуары”


За Андрэем Курто, як і за іншымі механізатарамі ААТ “Хацілы-агра”, замацавана некалькі адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі. Уся яна падтрымліваецца ў спраўным стане і  заўсёды  гатова да выезду ў поле. Асабліва вялікая нагрузка на кормаўборачны камбайн “Ягуар”, які гаспадарка набыла чатырнаццаць гадоў  назад. Дванаццаць сезонаў на ім працуе Андрэй. Рознае здараецца, у тым ліку і прастоі з-за тэхнічных непаладак, але ў цэлым  тэхніка не падводзіць. Вось і гэтай восенню, пакуль яшчэ ідзе сяўба азімых зерневых, Андрэй Курто адзін  убірае кукурузу, ды так, што могуць пазайздросціць у іншых гаспадарках. У асобныя дні ад яго камбайна механізатары Мечыслаў Яморскі, Іван Чашун, Зянон Жэйма і іншыя адвозяць па 600 і больш тон масы, а ўсяго ён нарыхтаваў ужо больш за 2700 тон кукурузнага сіласу.

У гаспадарцы гэта культура сёлета ўрадзіла на ўсіх 550 гектарах. Сярэдняя ўраджайнасць — 325 цэнтнераў. Падлікі паказваюць, што заданне  нарыхтаваць 14665 тон кукурузнага сіласу бу­дзе выканана.

На здымках: механізатары Андрэй Курто (справа) і Мечыслаў Яморскі; вось такой сцяной стаіць “каралева палёў”.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.