Дзяржзаказ выкананы

Сельское хозяйство

На гэтым тыдні, у сераду, раён выканаў дзяржзаказ па продажы збожжа  новага ўраджаю. У лік яго на Пастаўскае хлебапрыёмнае прадпрыемства  Полацкага хлебакамбіната і  Глыбоцкі камбікормавы завод сельгаспрадпрыемствы даставілі адпаведна 7900 тон харчовай пшаніцы і 200 тон харчовага ячменю.

Найбольшы ўклад у выкананне дзяржзаказу ўнеслі ААТ “Хацілы-агра” (1956 т), “Навасёлкі-Лучай” (1112 т) і “Камайскі-агра” (1045 т).

Як паведамілі ў дыспетчарскай службе райсельгасхарчу, на 1 верасня зерневыя і зернебабовыя ў раёне былі ўбраны на 15844 гектарах (90,7%). Намалочана 48720 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 30,8 ц/га.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.