На карысць кліентаў і грамадства

Личности

Д. М. Собаль.

Сёння свой юбілей адзначае адзін з буйнейшых банкаў нашай краіны — Беларускі аграпрамысловы. За чвэрць стагоддзя ён цвёрда стаў на ногі, набыў уласны твар і пастаянных кліентаў, стварыў разгалінаваную сетку іх абслугоў­вання з больш чым 350 кропак па ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Падрабязней пра тое, што ўяўляе сабой Белаграпрамбанк, у інтэрв’ю з начальнікам разлікова-касавага цэнтра №17 у г. Паставы Дзмітрыем Мікалаевічам СОБАЛЕМ.

— На сённяшні дзень ААТ “Белаграпрамбанк” уваходзіць у групу вядучых крэдытна-фінансавых арганізацый Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца ўпаўнаважаным банкам Урада краіны па абслугоўванні дзяржаўных праграм, падтрымцы аграпрамысловага комплексу, займае лідзіруючыя пазіцыі сярод айчынных банкаў па велічыні ўстаўнага фонду і нарматыўнага капіталу, — адзначыў Д. М. Собаль. — Мы працуем як з фізічнымі, так і з юрыдычнымі асобамі. Першым прапануем комплекснае разлікова-касавае абслугоўванне ў беларускіх рублях і замежнай валюце, шырокі пералік паслуг, актыўна запатрабаваных насельніцтвам: уклады, крэдыты, поўны спектр аперацый з банкаўскімі картачкамі, грашовыя пераводы, продаж мерных зліткаў, памятных манет, валютна-абменныя аперацыі, захоўванне каштоўнасцей і г.д. Карпаратыўным кліентам — фінансаванне бізнесу, разлікова-касавае абслугоў­ванне, дэпазіты, дакументарныя аперацыі (акрэдытывы, банкаўскія гарантыі), дыстанцыйнае банкаўскае абслугоў­ванне, зарплатны праект, паслугі эквайрынгу і многае іншае.

— Дзмітрый Мікалаевіч, што змянілася ў дзейнасці банка за апошнія гады?

— Змен шмат. Шырокае развіццё атрымаў карпаратыўны бізнес у плане работы з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Створана нямала камфортных для кліентаў прадуктаў. Напрыклад, у 2007 годзе Белаграпрамбанкам распрацавана праграма па падтрымцы развіцця аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь, дзякуючы якой 23 жыхарам Пастаўшчыны выдадзены льготныя крэдыты на развіццё аграсядзіб. Юрыдычным асобам прадастаўлены шырокі спектр банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), каштоўных папер у выглядзе аблігацый, сертыфікатаў. Для разлікова-касавага абслугоўвання карпаратыўных кліентаў створана лінейка пакетаў паслуг “Лінія бізнес-росту”, што дазваляе самому кліенту выбіраць, на якіх умовах і тарыфах працаваць з банкам. Сёлета шырокае развіццё атрымаў міжнародны бізнес. У рамках аднайменнай акцыі юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе гандаль з замежнымі краінамі, можа на льготных умовах адкрыць рахунак і скарыстацца акрэдытыўнай формай разлікаў.

Шмат прадуктаў з’явілася і ў рознічным бізнесе. У прыватнасці, істотна змянілася сістэма ўкладаў для насельніцтва, павялічылася іх колькасць. Адзін з новых укладаў, выпушчаных да юбілею ўстановы, — “25 гадоў разам”. Уведзены дадатковыя паслугі ў карт-бізнесе. Гэта SMS-інфармаванне, інтэрнэт- і ТБ-банкінг і многія іншыя, што стварае зручнасці кліентам пры кантраляванні грашовых сродкаў, аплаце тых або іншых паслуг.

У 2013 годзе адбыліся рэарганізацыйныя змены ў структуры Белаграпрамбанка. У выніку наша аддзяленне стала разлікова-касавым цэнтрам №17.

— Якія напрамкі ў рабоце прыярытэтныя?

— Стратэгічным планам развіцця ААТ “Белаграпрамбанк” прадугледжана рэалізацыя комплексу дзейсных мер па прыцягненні новых суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу і ўмацаванні супрацоўніцтва з імі. У гэтым напрамку і будзем працаваць у бліжэйшы час. Таксама адна з важнейшых задач — прыцягненне новых кліентаў на разлікова-касавае абслугоўванне, прапанаванне ім усяго спектра банкаўскіх паслуг. Яны, паслугі, павінны быць запатрабаванымі.

Злева направа: спецыялісты па рабоце з банкаўскімі плацежнымі карткамі Т. У. Амяльчак і Н. П. Якубоўская, намеснік начальніка РКЦ №17 — начальнік аддзела рознічных паслуг Т. А. Гунько і загадчыца касы З. С. Мандро.

— А наколькі Белаграпрамбанк даступны насельніцтву Пастаўшчыны?

— У раёне мы прадстаўлены двума структурнымі падраздзяленнямі — разлікова-касавымі цэнтрамі №17 і №18, якія знаходзяцца па вуліцах Юбілейнай і Савецкай у Паставах. Устаноўлены таксама 4 нашы банкаматы (два ў горадзе і па адным у Камаях і Варапаеве), 3 ін­факіёскі (у будынках РКЦ і ўніверсама “Цэнтральны”) і 194 плацежныя тэрміналы ў арганізацыях гандлю і сэрвісу. Гаворачы пра зручнасць і даступнасць, нельга не ўзгадаць і інтэрнэт-банкінг. Пастаўчане, якія падключаны да яго, могуць, не выходзячы з дома, ажыццявіць практычна любы плацеж. Увогуле, філасофія Белаграпрамбанка: “Працуючы на карысць кожнага кліента, быць карысным грамадству ў цэлым”. Таму мы максімальна стараемся, каб усе яны маглі скарыстацца нашымі паслугамі.

— Нядаўна рады банкаўскіх работнікаў у Паставах істотна парадзелі…

— Так, сёлета праўленне банка прыняло рашэнне аб аптымізацыі штатнай колькасці супрацоўнікаў у цэлым па рэспубліцы. Была выпрацавана стратэгія аб’­яднання аддзелаў, створаны занальныя разлікова-касавыя цэнтры, у сувязі з чым некаторыя функцыі перададзены ў іншыя структурныя падраздзяленні вобласці. Па гэтай прычыне наш калектыў зменшыўся прыкладна на трэць. Сёння ў ім 24 чалавекі.

— Што можаце сказаць пра іх?

— Каля 70 працэнтаў работнікаў РКЦ маладзей за 35 гадоў. Але я рады, што ёсць у калектыве і тыя, хто працуе ў банку з першага дня яго заснавання, бо іх жыццёвы вопыт і прафесіяналізм вельмі каштоўныя. Да ліку такіх адносяцца галоўныя спецыялісты па разліках аддзела кліенцкага менеджменту Марына Анатольеўна Шурпік і Таццяна Ювінальеўна Гіль, а таксама галоўны спецыяліст аддзела актыўных банкаўскіх аперацый Іна Веніямінаўна Пінчук.

Не ўсё проста сёння ў нашай дзейнасці, маюцца праблемныя кліенты, паколькі не самае лепшае становішча ў аграпрамысловым комплексе. Тым не менш мы стараемся, выконваем усе пастаўленыя перад банкам задачы. Асабліва хачу адзначыць галоўнага спецыяліста і спецыяліста першай катэгорыі па рабоце з банкаўскімі плацежнымі карткамі Наталлю Пятроўну Якубовіч і Таццяну Уладзіміраўну Амяльчак, загадчыцу касы ад­дзела рознічных паслуг Зінаіду Сяргееўну Мандро, начальнікаў аддзелаў кліенцкага менеджменту Віталія Казіміравіча Камянецкага і актыўных банкаўскіх аперацый Ганну Аляксандраўну Смірнову, якія выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі.

Начальнік аддзела кліенцкага менеджменту В. К. Камянецкі з галоўнымі спецыялістамі па разліках М. А. Шурпік (сядзіць) і Т. Ю. Гіль.

Вельмі ўдзячны ветэранам, якія стаялі ля вытокаў утварэння банка, а цяпер на заслужаным адпачынку. Іх у нас 22, і кожнага мы памятаем, стараемся падтрымліваць у розных жыццёвых сітуацыях, віншуем з юбілеямі, іншымі святамі, запрашаем у банк на Дзень пажылых людзей.

Карыстаючыся магчымасцю, хачу павіншаваць усіх з юбілеем Белаграпрамбанка, пажадаць моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях. Няхай у вашых дамах заўсёды пануе атмасфера цеплыні і ўтульнасці, а наша калектыўная праца будзе запатрабавана.

Гутарыла Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

 

Были молодыми, и трудности не страшили

ОАО «Белагропромбанк» входит в группу ведущих кредитно-финансовых организаций страны, имеет репутацию стабильного и надёжного партнёра в белорусских и зарубежных кругах. Приятно, что к этому учреждению я имею самое непосредственное отношение, о чём и хочется вспомнить в канун его юбилея.

Вторая половина ХХ столетия. В это время в СССР происходило совершенствование банковской системы. На базе государственных банков, согласно постановлению Совета Министров №821, создавались агропромышленные. Сотрудников на должности назначали путём перевода из отделений Госбанка, о чём свидетельствует запись и в моей трудовой книжке, датированная 1 января 1988 года. 3 сентября 1991 года, в соответствии с постановлением Верховного Совета БССР №475, Агропромбанк был реарганизован в акционерно-коммерческий Белагропромбанк, а в марте 2000-го он стал открытым акционерным обществом.

В настоящее время его структурным подразделением в районе является расчётно-кассовый центр №17 (он расположен по улице Юбилейной, 1 «А»), который возглавляет Дмитрий Николаевич Соболь. Здание строилось под руководством Валентины Григорьевны Нецветай, проработавшей в банковской системе 40 лет, из них 20 — руководителем. Она всегда считала, что банковский работник должен быть кристально честным, добросовестным и трудолюбивым, такой была и сама. В те годы коллектив подписывался на акции разных выпусков, по заявлениям перечислялись удержания из зарплат.

Все те, кто был у истоков создания учреждения, сейчас, в основном, на заслуженном отдыхе. Преемницей Валентины Григорьевны Нецветай стала Анна Демьяновна Савчук, человек, знающий экономику и кредитование всех отраслей. Под её руководством отделение добивалось высоких показателей в работе, имело хорошую прибыль, соответственно, в бюджет поступали значительные налоговые платежи. В 2002 году на должность управляющего была назначена Доната Валентиновна Еловик. Она проявила незаурядные организаторские способности, умение правильно распределить обязанности и организовать контроль за работой сотрудников. Это профессионал, шагающий в ногу со временем. Сейчас Доната Валентиновна является заместителем начальника областного филиала в Витебске. Боевое крещение в должности руководителя получил и Леонид Леонидович Косаревский — молодой, целеустремлённый, неравнодушный к проблемам коллектива. Сейчас он возглавляет центр банковских услуг №230. Хорошую школу здесь прошли Инесса Фёдоровна Мельчакова и Елена Николаевна Баранова, которые теперь трудятся в структурных подразделениях «Белагропромбанка» в Минске.

Находясь на заслуженном отдыхе, мы, пенсионеры, нередко вспоминаем те времена, когда молодыми пришли на работу в банк. Отделение находилось в здании на углу площади Ленина и улицы Красноармейской. Обслуживались все организации района. Школы, больницы, воинские части имели свои счета, сберегательная касса, военные пенсионеры были нашими клиентами. Банк — единственная организация, где составляется ежедневный баланс. В прежние времена ошибка одного сотрудника бухгалтерии отнимала время у других. Домой могли уйти только после свода баланса. Записи в лицевые счета производились на месте на машинках «АСКОТА» по первым экземплярам документов по дебету и вторым, что под копирку, — по кредиту. Ошибка могла возникнуть из-за нечёткого второго экземпляра, из-за неверного подсчёта сводных поручений по вине клиента и т.д. И только после того, как в Минске был создан вычислительный центр, возможность ошибок исключилась. Между прочим, обратная связь с центром изначально осуществлялась через рейсовый автобус в рабочие дни, и если автобус из Минска по каким-то причинам задерживался и пакет с документами в банк не поступал, работу начать мы не могли.

Ситуация изменилась в 1994 году, когда у каждого на столе установили компьютер и, соответственно, появилась возможность обратной связи с вычислительным центром. Эта техника значительно облегчила работу и банка, и клиентуры. Прогресс шагнул вперёд, теперь обо всех новинках мы узнаём лишь при встречах.

С благодарностью вспоминаем тех, кто оказывал помощь и поддержку в создании нашего уставного фонда. В первую очередь это Олег Адольфович Володько и Болеслав Пиусович Шилько (в то время председатели колхозов им. Суворова и «Дружба» соответственно), Пётр Михайлович Розынко (колхоз им. Мичурина) и его преемник Вячеслав Иосифович Криштофович. На хорошем счету был и колхоз «Знамя Победы», который возглавлял Александр Яковлевич Мухля. Список акционеров-юридических лиц можно продолжать: это Лынтупский спиртзавод, стеклозавод «Гута», Воропаевский ДОК, Поставский льнозавод, рыбхоз «Новинки». Делегатом на областной  совет акционеров неоднократно избирался Вацлав Владимирович Амбразевич, тогдашний директор агропромснаба.

Всех нас, бывших работников, по-прежнему интересуют дела банка.
В шутку себя называем наблюдателями. Кстати, есть такая традиция: каждый новый руководитель приглашает ветеранов банка для знакомства — встречи обычно проходят 1 октября. Вот и на последней из них Дмитрий Николаевич Соболь, будучи ещё исполняющим обязанности начальника, рассказал нам о поставленных перед банком задачах, о преимуществе электронного способа расчётов. Уже тогда чувствовалось его стремление быть за всё в ответе. В настоящее время это современный, деловой, требовательный и уважительный руководитель.

Теперь являюсь только клиентом банка. Но всегда при случае заглядываю в отдел розничных услуг, где работают старательная Галина Ивановна Лаптик, исполнительная Наталья Петровна Якубович. В операционном отделе вижу своих учениц — это Марина Анатольевна Шурпик (начальник), Татьяна Ювинальевна Гиль (ведущий специалист). Испытываю гордость за их компетентность. В отделе кредитования успешно справляется Инна Вениаминовна Пинчук, всегда готовая оказать квалифицированную помощь клиентам. Все тактичные, скромные.

Хочу поздравить бывших коллег, ветеранов и всех работников Белагропромбанка, пожелать им долголетия, банку — стабильности и поступательного развития, финансового благополучия, побольше состоятельных клиентов, а его сотрудникам — здоровья, неиссякаемой энергии, мира и добра.

Н. СИДОРОВИЧ, г. Поставы.      



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.