Наша газета


Лілія Канстанцінаўна БУТАР, спецыяліст па збыце ААТ “Пастаўскі малаказавод”:

— Раённую газету мы з мужам выпісваем ужо больш за 20 гадоў і з задавальненнем чытаем яе. З “Пастаўскага краю” даведваемся пра ўсё, што адбываецца ў раёне: дзе якія мерапрыемствы пройдуць або прайшлі, хто і з якой мэтай наведаў Пастаўшчыну, чым вызначыліся нашы землякі і г.д. Не прапускаем нічога, у тым ліку рэкламу. Асабліва падабаюцца жыццёвыя рубрыкі: пра людзей, у прыватнасці ветэранаў вайны і працы, сем’і; добраўпарадкаванне, паколькі самі жывём у прыватным сектары і заўсёды хочацца браць прыклад з сапраўдных гаспадароў. Таксама з інтарэсам разглядваем вясельныя фотаздымкі ў газеце і ўспамінаем сваю маладосць.

Прыемна, што раёнка шмат піша пра малочны завод і яго работнікаў. Такія артыкулы заўсёды прыцягваюць маю ўвагу. Чытаючы іх, шчыра радуюся дасягненням прадпрыемства, на якім адпрацавала 24 гады.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.