Наша газета


Галіна Уладзіміраўна БРАЗЮЛЬ, дырэктар Камайскага СДК:

— “Пастаўскі край” выпісваю з 2009 года — з таго часу, як прыехала на Пастаўшчыну. З яго дапамогай знаёмілася з раёнам, славутымі мясцінамі і помнікамі архітэктуры, жыццём вёсак і людзьмі. Чытаю раёнку з першай да апошняй старонкі. Цікава ўсё, асабліва артыкулы пра дзейнасць устаноў культуры і іх работнікаў, тое, як яны працуюць з насельніцтвам, у прыватнасці з пажылымі людзьмі. Дзякуючы любімай газеце, часам па-новаму адкрываю для сябе знаёмых асоб. Падабаецца, што ў “Пастаўскім краі” стала шмат каляровых старонак. Вельмі добры і сайт газеты, на які таксама нярэдка заходжу. Увогуле, выданне цудоўнае. Жадаю яму развівацца і радаваць нас добрымі навінамі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.