Наваселле ў аддзеле прымусовага выканання Пастаўскага раёна

Местная власть

Старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў і начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Сяргей Пятровіч Канапелька пераразаюць стужку перад уваходам у новае памяшканне аддзела.

З 1 студзеня 2014 года ў Рэспубліцы Беларусь пачала функцыянаваць адзіная сістэма органаў прымусовага выканання. Для ўдасканалення яе дзейнасці, дасягнення высокіх вынікаў у рабоце ў створанай самастойнай структуры праводзяцца розныя пераўтварэнні, у тым ліку па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, паляпшэнні ўмоў працы супрацоўнікаў і абслугоўвання наведвальнікаў.

Яскравым сведчаннем сказанага з’яўляецца наваселле ў аддзеле прымусовага выканання Пастаўскага раёна, які на мінулым тыдні афіцыйна перасяліўся на першы паверх дома №141 па вуліцы Ленінскай у райцэнтры.

З нагоды гэтай падзеі выступілі старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў і начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Пятровіч Канапелька. Яны падкрэслілі, што работа органаў прымусовага выканання мае вялікае значэнне для грамадства (у тым ліку для раёна і вобласці),  садзейнічае захаванню і  абароне інтарэсаў дзяржавы, правоў і законных інтарэсаў грамадзян, прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб. Цяпер для ажыццяўлення гэтых задач у Паставах створаны ўсе ўмовы. Пасля рэканструкцыі памяшкання кожны работнік мае асобны кабінет, аснашчаны новай мэбляй і арг­тэхнікай. Ёсць падсобныя памяшканні, пост аховы,  відэаназіранне. Плошча аддзела, які раней размяшчаўся ў будынку суда раёна, павялічылася ў тры разы і складае каля 150 квадратных метраў.

Усё гэта, як адзначыў Сяргей Пятровіч Канапелька, будзе са­дзейнічаць яшчэ больш аператыўнаму выкананню судовых пастаноў і іншых дакументаў. Дарэчы, летась у аддзел паступіла 7906 спраў, 90,3% з іх выкананы, што вышэй за сярэднеабласныя і рэспубліканскія паказчыкі. Дынаміка інтэнсіўнай работы захоўваецца і сёлета. У дзень кожны з судовых выканаўцаў атрымлівае да 10 і больш розных дакументаў.

Супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання разам з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Сяргеем Пятровічам Канапелькам.

Пра плённае ўзаемадзеянне ў рабоце з аддзелам прымусовага выканання на ўрачыстай цырымоніі  гаварылі старшыня суда Пастаўскага раёна Анатолій Віктаравіч Карытка, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вячаслававіч Фамін, першы намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Віктаравіч Куталёў, начальнік Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Аляксандравіч Місюк, першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Анатольевіч Жук.

Затым пад апладысменты прысутных Віктар Сяргеевіч Гутараў і Сяргей Пятровіч Канапелька перарэзалі стужку, пасля чаго запрошаныя на ўрачыстасць агледзелі новае памяшканне аддзела, пагутарылі з супрацоўнікамі і яго начальнікам Таццянай Аляксандраўнай Зігунёвай. Разам з ёй  выкананнем судовых пастаноў і іншых дакументаў  займаюцца судовыя выканаўцы Вольга Генрыхаўна Ясюковіч, Вікторыя Алегаўна Казлоўская і Наталля Анатольеўна Грыцэнка. Усяго ў аддзеле з улікам тэхнічных работнікаў працуе 8 чалавек. У кожнага адказныя службовыя абавязкі, такія ж і адносіны да іх.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.