Пры высокім прадстаўніцтве

Местная власть

На здымку: (злева направа) старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў, генеральны дырэктар віцебскага канцэрна “Мяса-малочныя прадукты” Віктар Браніслававіч Славецкі, першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васілій Станіслававіч Мацюшэўскі, старшыня абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Шарснёў.

16 верасня з рабочай паездкай наш раён наведаў першы намеснік Прэм’ер міністра Рэспублікі Беларусь В. С. Мацюшэўскі. Васілій Станіслававіч прыняў удзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, на якім разглядалася пытанне развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў раёне, прыцягнення ў бізнес прамых замежных інвестыцый у  адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта  “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.

Затым В. С. Мацюшэўскі правёў сустрэчу з удзелам старшыні абласнога выканаўчага камітэта Мікалая Мікалаевіча Шарснёва і іншых афіцыйных асоб шэрага абласных і рэспубліканскіх структур. На ёй ішла размова пра тое, якія захады прымаюцца ў Пастаўскім раёне і ў цэлым у Віцебскай вобласці па ажыццяўленні мер, прадугледжаных указамі  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па фінансавым аздараўленні неплацежаздольных сельскагаспадарчых арганізацый. У прыватнасці, асноўная ўвага была сканцэнтравана на ўмовах і механі­змах эканамічнага аздараўлення, вызначаных Указам №253.  Пры гэтым адзначалася, што рэарганізацыйныя, інтэграцыйныя, іншыя матывуючыя працэсы  здольны вывесці аграпрамысловы комплекс на новыя параметры развіцця пры ўмове пастаяннага росту прадукцыйнасці працы, якасці прадукцыі, зніжэння яе сабекошту. Галоўнымі эканамічнымі крытэрыямі сёння з’яўляюцца прыбытак і рэнтабельнасць.

Разгледжана  пытанне забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці найноўшай глебаапрацоўчай, пасяўной і іншай  тэхні­кай, якая па сваіх тэхнічных і тэхналагічных параметрах адпавядала б лепшым замежным узорам. Разам з іншымі над вырашэннем гэтай праблемы будзе працаваць адкрытае акцыянернае таварыства “Амкадор” — кіруючая кампанія холдынга”, прадстаўнік якой расказаў пра бліжэйшыя планы кампаніі па забеспячэнні  сельгасвытворцаў новымі высокапрадукцыйнымі агрэгатамі. Партнёрам машынабудаўнікоў і спажыўцоў іх прадукцыі выступае ААТ “Белаграпрамбанк”, які прадстаўляў у Паставах старшыня праўлення банка Анатолій Анатольевіч Лысюк.

— Адным з галоўных кірункаў Указа №253, пра што гаварылі і падчас  сустрэчы,  з’яўляецца фарміраванне ўласніка, сапраўднага гаспадара на сяле, — адзначыў старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў. — Такія людзі, такія кіраўнікі ў нас ёсць. Іх вопыт будзем распаўсюджваць. І патрабаваць, каб і ў астатніх гаспадарках імкнуліся з карысцю выкарыстаць меры і палажэнні, прадугледжаныя ўказам.

* * *

У гэты ж дзень з работай малочнага завода, у прыватнасці яго сырнага цэха, азнаёміліся старшыня абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Шарснёў і генеральны дырэктар віцебскага канцэрна “Мяса-малочныя прадукты” Віктар Браніслававіч Славецкі.

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.