Са святам!

Местная власть

Для майстра лесу Сяргея Хуцкага і лесніка Яўгенія Лукашэвіча (на здымку), як і для іншых работнікаў Варапаеўскага лясніцтва, сёлетні год стане памятным тым, што менавіта яны першымі пачалі пасадку елкі еўрапейскай з закрытай каранёвай сістэмай, сеянцы якой вырашчаны ў гадавальніку лясгаса. Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі Пастаўшчыны! 

Прыміце віншаванні з прафесійным святам!

Лес з’яўляецца адным з галоўных багаццяў нашай краіны. Захаванне, прымнажэнне, беражлівае і рацыянальнае выкарыстанне гэтага бясцэннага нацыянальнага набытку — абавязак не толькі вашага калектыву, але і кожнага жыхара раёна. На Пастаўшчыне вядзецца актыўная работа па аднаўленні лясоў, вялікія сродкі ўкладваюцца ў абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, добраўпарадкаванне аб’ектаў і тэрыторый.

Перакананы, што работнікі лясной гаспадаркі будуць і ў далейшым праяўляць прафесіяналізм і майстэрства, забяспечваць рацыянальнае выкарыстанне і ўзнаўленне лясных багаццяў. Ваш багаты вопыт і адказныя адносіны да працы дапамогуць спраўляцца з усімі задачамі, якія стаяць перад галіной.

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, усяго найлепшага ў жыцці!

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.