Старт дадзены

Спорт

18 верасня свой новы сезон пачалі шахматысты. Старт быў дадзены як у вышэйшай, так і ў першай лізе. У наймацнейшым дывізіёне ў матчы адкрыцця гулялі ўрач Андрэй Паўлаў і Уладзімір Пляшак (Глыбоцкая міжраённая інспекцыя працы). Гульня доўжылася каля трох гадзін і трымала ў напружанні да апошніх хадоў. Канцоўка была за А. Паўлавым, які і святкаваў перамогу. Сінхронна Дзмітрый Стахоўскі аказаўся мацнейшым за Авеніра Чырванца, а аўтар гэтых радкоў не пакінуў ніякіх шансаў Аляксандру Мурзо (ПМЦ). Нагадаю, што ў вышэйшай лізе выступаюць 10 шахматыстаў, і тры апошнія ў вы­ніковай табліцы пачнуць наступны сезон у першай лізе. У ёй сёлета заяўлена ажно 17 удзельнікаў.

А вось чэмпіён раёна па хуткіх шахматах будзе вызначаны праз гульні ў адборачных турнірах. Усяго іх адбудзецца сем. У першым Аляксандр Мурзо здолеў перамагчы ва ўсіх шасці турах і заваяваў упэўненую перамогу. 4,5 ачка ў актыве Аляксандра Сямёнава (ЦБП №230 філіяла ААТ “ААБ Беларусбанк”) — гэта другі вынік. Уладзімір Пляшак (Глыбоцкая міжраённая інспекцыя працы) і Ігар Бабчынскі (СШ №4) набралі па 4 ачкі. Давялося падлічваць дадатковыя паказчыкі. У выніку трэцяе месца заняў У. Пляшак. Сярод ветэранаў традыцыйна наймацнейшым стаў Віктар Шастакоў (ФК “Атлант”), які на паў­ачка апярэдзіў Авеніра Чырванца і Ула­дзіміра Краўчанку.

Сярод школьнікаў не было роўных Жэні Ліпскай (СШ №1). Другое і трэцяе месцы занялі Яўген Літвіновіч (СШ №2) і Мацвей Курашэвіч (СШ №3).

Ю. КАТОВІЧ, настаўнік

Андронаўскай яслі-сад—базавай школы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.