Аператары дэфектаскопнай цялежкі

Личности

У Алега Багданава і яшчэ 14 пуцейцаў Варапаеўскай дыстанцыі пуці спецыфічная прафесія: яны — аператары дэфектаскопных цялежак, правяраюць рэйкі на наяўнасць дэфектаў. На першы погляд  усё здаецца простым і зразумелым, бо сучасныя ультрагукавыя цялежкі з мікрапрацэсарнымі ўстройствамі самі рэгіструюць і выдаюць вынікі кантролю. Але аператар у працэсе работы, рухаючы перад сабой цялежку, павінен увесь час слухаць, умець расшыфроў­ваць і класіфікаваць выяўленыя дэфекты і пашкоджанні, ведаць многае іншае. Гэта пад сілу толькі сапраўднаму прафесіяналу. Такім і з’яўляецца Алег Багданаў. Ён уладкаваўся ў дыстанцыю амаль 13 гадоў назад. Вучыўся на чатырохмесячных курсах у Баранавіцкім цэнтры перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, атрымаў трэці разрад. А праз шэсць гадоў яму быў прысвоены самы высокі з усіх магчымых разрадаў — сёмы. Сёння пра Алега Леанідавіча ў калектыве гавораць як пра аднаго з самых вопытных і падрыхтаваных спецыялістаў.

Каля трох гадоў ён працуе разам з аператарам Арцёмам Шорцам. Калі гэты дуэт выходзіць на маршрут праверкі, то ў дыстанцыі перакананы, што “дыягназ” чыгуначнаму пуці будзе пастаўлены правільны. За месяц — у любое надвор’е і любую пару года — аператары праходзяць у сярэднім да 120 кіламетраў. Працуюць па графіку, на самых розных участках дыстанцыі, якая  абслугоўвае чыгунку на тэрыторыі сямі раёнаў Віцебскай вобласці. Сваю задачу Алег Багданаў і Арцём Шорац бачаць у тым, каб кваліфікавана выконваць работу і тым самым забяспечваць бяспеку руху цягнікоў, перавозкі пасажыраў і грузаў.

На здымку: старшы аператар Алег Багданаў (на здымку справа) і аператар Арцём Шорац.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.