Асвечаны паклонны крыж

Духовность

18 верасня ў вёсцы Грыдзькі быў асвечаны паклонны крыж. Устаноўлены ён у пачатку вёскі ўздоўж трасы Юнькі—Варапаева.

І сама падзея, і ўся папярэдняя работа ў гэтым кірунку згуртавалі вяскоўцаў, нягледзячы на іх прыналежнасць да розных канфесій. Людзі ахвотна адгукнуліся на прапанову, сабралі грошы. Гэтак жа дружна сабраліся ў тую нядзелю ля новага знакавага месца. Да некаторых з Пастаў і нават Віцебска прыехалі дзеці, унукі. Крыж і агароджу зрабіў і пафарбаваў майстар з Юнек, а ўстанавілі вясковыя мужчыны. Яны і тэрыторыю вакол забетанавалі, а мясцовыя жанчыны аздобілі кветкамі.

І вось у вызначаны час чын асвячэння паклоннага крыжа здзейсніў настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Паставы протаіерэй Валерый Пашкевіч. Ён адслужыў малебен. Звяртаючыся да прысутных, бацюшка сказаў, што крыж — наша абарона і наш сімвал, вялікая сіла супраць д’ябла. Айцец Валерый заклікаў клапаціцца пра жыццё, не рабіць зла, таму што ўсё, што мы здзяйсняем, бумерангам да саміх жа і вяртаецца. Трэба маліцца за сваіх родных і блізкіх, дзяцей, каб яны станавіліся на шлях праўды, любові і шчырасці.

Галіна ПІШЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.