АСЯНЕНКА Аляксандр Алегавіч — дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Пастаўскага раёна”


Нарадзіўся ў 1982 годзе ў Паставах. У 2004-ым закончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”. Працаваў майстрам фармовачнага цэха ААТ “Трэст №16”, майстрам ПВУП “Завод Беліт”, галоўным інжынерам па кантролі за будаўніцтвам ААТ “Белаграпрамбанк”, начальнікам вытворча-планавага аддзела ДЭУ-33, са жніўня 2010-га — інжынерам тэхнічнага нагляду дзяржаўнага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Пастаўскага раёна”.

17 кастрычніка бягучага года загадам генеральнага дырэктара КУП “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама” па ўзгадненні з Пастаўскім райвыканкамам назначаны дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Пастаўскага раёна”.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.