Большасць пытанняў вырашана

Местная власть

На “прамую тэлефонную лінію”, якую старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў праводзіў 1 кастрычніка, паступіла 11 зваротаў. Людзі званілі па розных пытаннях, і па некаторых з іх тлумачэнні атрымалі адразу падчас размовы. У прыватнасці, аб парадку афармлення дакументаў на гаспадарчыя пабудовы, аб падачы гарачай вады ў гарадскія шматпавярхоўкі.

Пісьмовыя адказы па пытаннях работы Юнькаўскага СДК і арганізацыі руху транспарту па завулку 17 Верасня ў райцэнтры адпраўлены грамадзянам, якія іх задавалі.

Па чатырох зваротах, якія датычылі грэйдзіравання грунтавых вуліц і дарог, старшынёй райвыканкама да­дзены даручэнні канкрэтным выканаўцам. Па стане на 10 кастрычніка работы выкананы: прагрэйдзіраваны пад’езды да вёсак Валодзькі Курапольскага сельсавета, Шчоткі Казлоўшчынскага сельсавета, участак дарогі ў вёсцы Аўласы Юнькаўскага сельсавета, праведзена падсыпка дарожнага пакрыцця па завулку Пралетарскім у Паставах. Дарэчы, на гэтым участку згаданага завулка адрамантавана электраасвятленне.

Галіна ПІШЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.