Дарыць людзям радасць


Намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў уручае Падзяку старшыні райвыканкама А. В. Слядзеўскай.

2016-ы, аб’яўлены ў Беларусі Годам культуры, насычаны самымі разнастайнымі мерапрыемствамі, новымі праектамі, якія ладзяцца ў тым ліку і на Пастаўшчыне. Пра гэта ішла зацікаўленая размова на сустрэчы з нагоды прафесійнага свята работнікаў культуры.

На ўрачыстасць былі запрошаны кіраўнікі ўстаноў, вялікая група ўзнагароджаных, ветэраны працы, ганаровыя госці. Іх віталі  намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Мікалаевіч Кісялёў і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Га­ліна Мікалаеўна Чаплінская.

У клубах і бібліятэках, дзіцячых школах мастацтваў, музеі і іншых установах культуры Пастаўшчыны працуюць амаль 280 чалавек, 215 з іх — творчыя работнікі. Менавіта яны сваёй захопленасцю і артыстызмам дораць людзям радасць, умеюць згуртаваць і зацікавіць удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, таленавітых майстроў, музыкаў. Таму пра Паставы за межамі вобласці і краіны ведаюць не толькі як пра сталіцу Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Шырокую вядомасць набылі народныя калектывы, большасць з якіх выступалі на самых розных пляцоўках Расіі, Польшчы, Латвіі, Літвы і Эстоніі.

Ганаровыя госці свята — ветэраны працы.

Значнай падзеяй культурнага жыцця раёна з’явілася 25-годдзе заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Паазер’е”. А нядаўна стала вядома, што ў ходзе ажыццяўлення праекта “Музеі Беларусі разам з БЕЛКАРТ” у спіс дзесяці незвычайных раённых музеяў краіны ўвайшоў Пастаўскі края­знаўчы музей, што з’яўляецца заслужанай ацэнкай творчай, ініцыятыўнай працы гэтага невялікага калектыву і яго кіраўніка.

Парадавала пісьмо дырэктара Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа А. Кандрацюка, адрасаванае старшыні райвыканкама В. С. Гутараву, у якім адзначаецца плённая, творчая работа калектыву Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў па якаснай падрыхтоўцы вучняў. Толькі сёлета чатыры яе таленавітыя выпускнікі сталі навучэнцамі каледжа.

— Такія прыклады можна прыводзіць і яшчэ, — адзначыў Ю. М. Кісялёў. — Цікава будуюць сваю работу і бібліятэкары, майстры Дома рамёстваў, работнікі цэнтраў культуры, творчых дзіцячых і іншых устаноў. У цэлым лічу, што ў раёне склалася правільная сістэма культурнага абслугоў­вання насельніцтва, пастаянна расце колькасць захопленых, ініцыятыўных людзей.

Выкладчыкі Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза Святлана Аляксандраўна Пусько, Наталля Рамуальдаўна Хромава, Галіна Эдуардаўна Барысюк, Карына Браніславаўна Мейшутовіч, Наталля Аляксандраўна Сіўко і Ірына Віктараўна Рагіня ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Юрый Мікалаевіч Кісялёў уручыў Ганаровыя граматы і Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта намесніку начальніка ад­дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірыне Францаўне Лойка, мастацкаму кіраўніку РДК Алене Валянцінаўне Сля­дзеўскай, дырэктару Пастаўскай друкарні Станіславу Станіслававічу Дзісько, вядучаму навуковаму супрацоўніку цэнтра культуры і народнай творчасці раёна Людміле Яўгеньеўне Чатовіч, дырэктару Дома рамёстваў “Стары млын” Таццяне Мікалаеўне Петух, дырэктару раённага края­знаўчага музея Раісе Леанідаўне Курачэнка.

На гэтым цырымонія ўзнагароджвання не закончылася. Галіна Мікалаеўна Чаплінская ўручыла Ганаровыя граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама дваццаці пяці супрацоўнікам і педагогам аддзела, бібліятэк, дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза, цэнтра культуры і народнай творчасці раёна, РДК, Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў, музея, дзіцячай мастацкай школы імя Альфрэда Ромера. Дарэчы, малюнкі навучэнцаў апошняй былі прадстаўлены на выставе, падрыхтаванай спецыяльна да свята.

Нельга не ўзгадаць пра яшчэ адзін калектыў — народны хор ветэранаў вайны і працы РДК. Яго кіраўніку Паўлу Пятровічу Рагіню быў уручаны Дыплом галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, якога хор удастоены за высокае выканальніцкае майстэрства ў абласным конкурсе клубаў “Ветэран” і ветэранскіх творчых калектываў.

Вольга Балотнікава.

Сапраўдныя арганізатары, умелыя гаспадарнікі, творчыя людзі — так было сказана на ўрачыстасці пра кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Людмілу Гаўрылаўну Касцень, Анатолія Анатольевіча Собаля, Ксенію Вячаславаўну Грэська, Алу Баляславаўну Чарнюк, Валянціна Пятровіча Жагулу, Раісу Леанідаўну Курачэнка, Жанну Ула­дзіміраўну Курдо. Гэта пад іх кіраўніцтвам вырашаюцца задачы захавання і развіцця культуры, адраджэння народных традыцый, пошуку новых талентаў і многае іншае. За плённую працу і супрацоўніцтва яны ўзнагароджаны граматамі раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Такіх адзнак удастоены і старшыні прафсаюзных арга­нізацый Ірына Альфонсаўна Жукян, Святлана Афінагенаўна Шыкавец, Ірына Францаўна Каранеўская, Таццяна Іосіфаўна Кухальская, Таццяна Анатольеўна Карпава.

Віноўнікаў урачыстасці віталі старшыня раённага         аб’яднання прафсаюзаў Іна Аляксееўна Далецкая, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце УП ЖКГ Міхаіл Ананьевіч Кабайла, а ад кіраўніцтва малаказавода перададзены падаруначны сертыфікат.

Блізкія праблемы, перамогі і дасягненні на культурнай ніве старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміле Казіміраўне Грачанік, дырэктару раённага камбі­ната бытавога абслугоўвання Ларысе Віктараўне Федарэнка, галоўнаму спецыялісту раённага Савета дэпутатаў Алене Уладзіславаўне Мінкевіч, начальніку штаба райаддзела ўнутраных спраў, маёру міліцыі Андрэю Анатольевічу Шыцько, якія прысут­нічалі на сустрэчы.

Дзяніс Круглоў.

Кветкамі і дружнымі апладысментамі прысутныя ў зале віталі прадстаўнічую дэлегацыю ветэранаў, якія адпрацавалі ў культурнай сферы на розных пасадах не адзін дзясятак гадоў. Ад іх імя выступіла былая загадчыца аддзела культуры райвыканкама Наталля Мікалаеўна Булавінцава.

Запомніцца ўрачыстасць і маладым спецыялістам: малодшаму навуковаму супрацоўніку Дома рамёстваў “Стары млын” Алесі Зайцавай і рэжысёру раённага Дома культуры Анастасіі Зубанавай. Абедзве закончылі Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтва і за кароткі адрэзак часу вельмі добра зарэкамендавалі сябе. Напрыклад, удзельнікі арт-студыі “Экспромт”, якую стварыла Анастасія, на свяце дэбютавалі з пастановачным нумарам тэатра рук “З любоўю да мамы”.

Увогуле, работнікаў культуры не так проста здзівіць, бо яны самі людзі творчыя, ініцыятыўныя. Але на гэты раз усе былі ў захапленні не толькі ад выступлення дэбютанта — арт-студыі, але і ад вядомых выканаўцаў Юліі Галяш, Ірыны Козел, Дзяніса Круглова, Вольгі Балотнікавай, Юліі Запольнай, Аліны Вайцяхоўскай, тэатра песні “Вясковы экстрым” Камайскага СДК, народнага ансамбля песні “Вітанне”, юных салістаў Аляксандра Іжмайловіча і Мікіты Аўгусціновіча. Іх музычныя падарункі сталі самымі каштоўнымі, пацвердзілі, што праца, творчасць і энергія культработнікаў, аматараў сцэны былі і будуць запатрабаванымі, паслужаць далейшаму духоўнаму, маральнаму і эстэтычнаму выхаванню пастаўчан усіх узростаў.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.