Дзякуй вам за вашу працу!

Образование

Дзень настаўніка — адно з самых пяшчотных і цёплых свят, якое адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. Яно для ўсіх тых, хто цэніць і паважае працу настаўніка — таго, хто фарміруе светапогляд падрастаючага пакалення. У гэты дзень мы спяшаемся выказаць словы ўдзячнасці педагогам, якія ўкладваюць у нас часцінку сябе.

У нашай школе прайшоў святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня настаўніка. На ім гучалі песні і вершы пра настаўніка, словы ўдзячнасці ўсім педагогам за іх працу, цярпенне, веды, якія яны нам даюць.

— На мерапрыемстве атрымалі станоўчыя эмоцыі. Памаладзелі душой, парадаваліся, пасмяяліся, — дзялілася ўражаннямі настаўніца беларускай мовы і літаратуры Э. Ф. Сітнікава. — Дзякуй усім вучням за канцэрт, добрае свята.

А мне застаецца сказаць “дзякуй” дарагім настаўнікам за іх самаахвярную працу і пажадаць моцнага здароўя і вялікага шчасця.

Надзея РУДОМІНА, вучаніца 11 “А” класа СШ №1 г. Паставы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.