На “Дажынкі” ў Сянно


У Сянно праходзіць абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі-2016”. Яго ўдзельнікам і ўсім аграрыям Віцебшчыны адрасаваў прывітанне старшыня абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў. У ім, у прыватнасці, у ліку пяці раёнаў Прыдзвінскага краю, дзе валавы намалот перавысіў 50 тысяч тон, а сярэдняя ўраджайнасць зерневых і зернебабовых склала па 30 і больш цэнтнераў з гектара, названы і Пастаўскі раён. Ёсць нашы прадстаўнікі і сярод пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю. Сярод галоўных аграномаў гаспадарак другой групы першае месца прысуджана галоўнаму аграному ААТ “Хацілы-агра” Івану Грыгор’евічу Машлякевічу.

Сярод старшых камбайнераў і камбайнераў маладзёжных экіпажаў ва ўзросце да 31 года, якія ўбіралі збажыну на КЗС-10, трэцяе месца прысуджана Віктару Андрэевічу Рогаву і Дзмітрыю Мікалаевічу Казаку з ААТ “Навасёлкі-Лучай”. У ліку ўзнагароджаных дырэктары ААТ “Навасёлкі-Лучай” Юрый Францішкавіч Шымчык, ААТ “Хацілы-агра” — Вячаслаў Іосіфавіч  Крыштафовіч, ААТ “Камайскі-агра” — Андрэй Віктаравіч Сарапененка, філіяла “Нафтазаводмантаж-агра” — Баляслаў Францавіч Барэйка.

Наша дэлегацыя на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта, у склад якой увайшлі перадавікі аграпрамысловага комплексу, кіраўнікі сельскагаспадарчых і іншых прадпрыемстваў,  прыме ўдзел у святочным шэсці, урачыстым адкрыцці “Дажынак-2016”, будзе прысутнічаць на цырымоніі ўручэння прэмій пераможцам спаборніцтва, святочным канцэрце і розных мерапрыемствах.

(Справаздача з абласнога фестывалю-кірмашу будзе надрукавана ў наступным нумары райгазеты.)

 Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.