Нагадваюць дрэўцы пра подзвіг

Общество

У рамках рэспубліканскай акцыі «За чысціню гарадоў і сёл» актывісты пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» сярэдніх школ №1 і №2 сумесна з членамі Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў прынялі ўдзел у праполцы клёнаў, рабін і бяроз.

Маладзёжная алея на вуліцы Юбілейнай у райцэнтры з’явілася да 70-годдзя Вялікай Перамогі, і цяпер кожныя вясну і восень рабяты даглядаюць пасадкі. Дрэвы закліканы нагадваць нам пра мужны подзвіг продкаў, упрыгожваць гарадскі пейзаж, радаваць жыхароў мікрараёна. На жаль, так лічаць не ўсе, аб чым сведчаць абламаныя верхавіны, вырваныя калкі, да якіх падвязаны саджанцы. У такіх умовах дрэўцы не могуць прыжыцца і засыхаюць. Даводзіцца перыядычна дасаджваць новыя, бо па задумцы іх павінна быць роўна 70.

Вялікае дзякуй кіраўніцтву лясгаса, якое ідзе нам насустрач і прадастаўляе саджанцы і неабходны матэрыял, а таксама моладзі за сумленную работу падчас праполкі. Спадзяюся, што неўзабаве ўсе дрэвы ўбяруцца ў сілу і будуць цешыць сваёй прыгажосцю гараджан.

Вераніка КАЗЛОЎСКАЯ,

другі сакратар райкама ГА «БРСМ».

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.