Наша газета


Людміла Яўгенаўна ЧАТОВІЧ, вядучы навуковы супрацоўнік цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна:

— Маё сяброўства з раённай газетай пачалося яшчэ ў школьныя гады. Тады яна мела назву “Звязда” і выхо­дзіла на чатырох старонках тры разы ў ты­дзень, а я была яе юнкорам і планавала звязаць сваё жыццё з журналістыкай. Лёс распарадзіўся інакш, але я да гэтага часу захоўваю падшыўку тых артыкулаў. Нярэдка пішу ў раёнку і зараз. Як правіла, пра мерапрыемствы, якія ладзіць наша ўстанова, а таксама пра ўдзел у абласных святах і  аглядах-конкурсах.

Зараз газету не пазнаць — павялічыўся аб’ём выдання, з’явіліся цалкам каляровыя палосы. У свежым нумары найперш шукаю прававую і афіцыйную інфармацыю. Паколькі з’яўляюся прыхільнікам здаровага і актыўнага ладу жыцця, то з цікавасцю сачу за публікацыямі на гэту тэматыку. Падабаецца, што на старонках “Пастаўскага краю” шырока асвятляецца культурнае жыццё раёна. Асабліва душэўнымі і цікавымі лічу матэрыялы пра святы вёсак, з задавальненнем чытаю пра калег, грэюць сэрца і лірычныя замалёўкі. А яшчэ люблю артыкулы, прымеркаваныя да прафесійных свят, у якіх расказваецца пра дасягненні, праблемы і планы на будучае.

Шчыра кажучы, не ўяўляю свайго жыцця без раённай газеты, таму і надалей буду заставацца сярод яе пастаянных падпісчыкаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.