Нашы сябры з Германіі


Шмат гадоў працягваюцца сяброўскія адносіны паміж дзецьмі з Беларусі і Германіі, наладжаныя Варапаеўскай сярэдняй школай. Вёска Гута знаходзіцца недалёка ад Варапаева, таму вучні нашай школы заўсёды  прымаюць удзел у сумесных праектах беларускіх і нямецкіх школьнікаў. Вось і напрыканцы верасня ў Варапаеве пабывалі госці з г. Герцагенаўраха. Вельмі прыемна, што нямецкая дэлегацыя і сябры з Варапаева завіталі і ў нашу школу. Мы мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з аднагодкамі з Германіі.

Паколькі тэмай праекта на гэты раз стала экалогія, напярэдадні сустрэчы  была арганізавана выстава  дзіцячых творчых работ  экалагічнага  кірунку. Мы падрыхтавалі канцэрт мастацкай самадзейнасці. З роляй вядучых цудоўна справіліся вучань 10 класа Гуцкай сярэдняй школы Пётр Касарэўскі і яго сябар з г. Герцагенаўраха Норберт. Пётр чытаў словы па-беларуску, а Норберт перакладаў іх на нямецкую мову для сваіх сяброў. Удзельнікі канцэртнай праграмы спявалі, танцавалі, дэманстравалі творчыя здольнасці.

Потым для нашых гасцей была арганізавана цікавая гульня па станцыях. Сярод  разнастайных займальных  выпрабаванняў былі заданні на экалагічную тэму. Завяршылася сустрэча экскурсіяй па жывапісных ваколіцах Гуты. Мы наведалі дэндрапарк, Варапаеўскае лясніцтва і комплекс для адпачынку пры ім, палюбаваліся мясцовымі краявідамі.

Спадзяюся, што ў нашых гасцей засталіся толькі добрыя ўражанні ад сустрэчы з беларускімі сябрамі.

Павел НАВУМЕЦ,

вучань 11 класа Гуцкай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.