Натхнення, творчасці, энергіі!

Общество

Паважаныя работнікі культуры, дарагія ветэраны!

Прыміце самыя цёплыя словы віншавання з нагоды прафесійнага свята! Культура заўсёды выхоўвала лю­дзей, садзейнічала духоўнаму станаўленню, усяляла надзею і веру ў лепшую будучыню. Несці радасць, напаўняць жыццё святочным настроем — адна з самых цудоўных місій на зямлі. Без стваральнай працы работнікаў культуры і мастацтва немагчымыя развіццё нашага грамадства, яго эканамічны і сацыяльны дабрабыт.

Справа, якой вы прысвяцілі сябе, патрабуе добрага і гарачага сэрца, глыбокіх ведаў. Няхай вам спадарожнічаюць натхненне, невычэрпная энергія, творчы пошук і новыя дасягненні, а кожны дзень будзе насычаным, яркім, поўным уражанняў.

Шчыра жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, міру, сямейнага дабрабыту і ўдачы!

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 

Паважаныя работнікі і ветэраны ўстаноў культуры Пастаўшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Дзякуй усім старанным, таленавітым і нястомным  рупліўцам — бібліятэкарам, музейным работнікам, спецыялістам клубнай справы, кіраўнікам прафесійных і аматарскіх калектываў, народным майстрам і ўмельцам, выкладчыкам школ мастацтваў за самаадданую працу. Жадаю здароўя, дабрабыту, шчасця, поспехаў, невычэрпнай энергіі, творчага натхнення ў нялёгкай, але такой патрэбнай працы.

А. СЛЯДЗЕЎСКАЯ, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі

работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.