У панядзелак, 24 кастрычніка, выязныя прыёмы грамадзян па месцы жыхарства правядуць: старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч ГУТАРАЎ — у адміністрацыйным будынку Валкоўскага сельвыканкама; намеснікі старшыні райвыканкама: Сяргей Васільевіч ЧЭПІК — у адміністрацыйным будынку Ярэўскага сельвыканкама; Павел Радзівонавіч СТАНЮШ — у Шыркаўскай сельскай бібліятэцы; Юрый Мікалаевіч КІСЯЛЁЎ — у адміністрацыйным будынку Навасёлкаўскага сельвыканкама; кіраўнік спраў райвыканкама Уладзімір Зіноўевіч ГУТАР — у памяшканні Парыжскага сельскага Дома культуры.
Усе выязныя прыёмы грамадзян пройдуць з 10 да 12 гадзін.