Паспяховы старт

Спорт

Пасля завяршэння фінальных выступленняў на рэспубліканскім турніры “Скураны мяч-2016”  футбалісты “ПМЦ-ФСК-Паставы” сярэдняй узроставай групы (2002-2003 гады нараджэння) уключыліся ў спаборніцтвы першынства вобласці сярод каманд дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ і спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву ў сезоне “Восень-2016—вясна-2017”. Першую гульню пастаўчане правялі на сваім полі з аднагодкамі з Міёр і перамаглі з лікам 4:0. Галы забілі Герман Чалей (капітан каманды), Арцём Зарэцкі (з пенальці), Дзяніс Казлоў і Дзмітрый Рогач. 5 кастрычніка адбылася гульня ў Полацку з выхаванцамі мясцовай ДЮСШ. Надвор’е было не зусім для футбола, але моцны вецер з імжыстым дажджом не перашкодзілі камандам прадэманстраваць добрую гульню. А мацнейшымі сталі пастаўчане, якія перамаглі з лікам 2:0. Вызначыліся Герман Чалей і Арцём Зарэцкі.

У чарговым матчы першынства 9 кастрычніка наша каманда прымала юных футбалістаў Верхнядзвінскай ДЮСШ. Гульня праходзіла на цэнтральным стадыёне і завяршылася з лікам 7:0 на карысць пастаўчан. Вызначыліся Герман Чалей (4), Марк Хмяльніцкі (2) і Дзмітрый Рогач.

Наступны матч нашы футбалісты правядуць на сваім полі 13 кастрычніка з камандай ДЮСШ з Ушач. Пачатак гульні ў 14.00 на цэнтральным стадыёне.

В. ГРАНТОЎСКІ, трэнер каманды.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.