Прывабіў дружны калектыў

Общество

Андрэй Рагіня і Ілья Казановіч.

Андрэй Рагіня з выбарам прафесіі вызначыўся задоўга да выпускных экзаменаў. Дарожную галіну выбраў невыпадкова: у філіяле “Пастаўскае ДРБУ-132” начальнікам працуе дзядзька, вадзіцелем — бацька. Часта бываў на аб’ектах, бачыў, што работа няпростая і адказная, але захапляўся тэхнікай, любіў назіраць, як дарога “апранаецца” ў асфальт, узводзіцца мост, абнаўляюцца аўтапавільёны, працуе асфальта-бетонны завод. Таму і паступіў у Віцебскі індустрыяльна-будаўнічы каледж. Пасля заканчэння вучобы прапаноўвалі работу ў дарожных арганізацыях Мінска і Віцебска. Андрэя ж цягнула ў родныя Паставы. У ДРБУ-132 прызначылі майстрам.

— Веды ведамі, але ў любой рабоце важна практыка, — гаварыў Андрэй. — Мне было ў каго папрасіць дапамогі, з кім параіцца. Настаўнікам-практыкам лічу былога інжынера-лабаранта Іраіду Юр’еўну Мацюшонак. Я і цяпер з ёй часта сазвоньваюся. Вырашыў прадоўжыць адукацыю і паступіў на завочнае аддзяленне Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Ужо на пятым курсе.

Калега Андрэя Ілья Казановіч родам з Жодзіна. У Паставы прыехаў па размеркаванні. Адпрацаваў належныя два гады, але развітвацца з ДРБУ-132 не збіраецца.

— Мяне ўсё задавальняе, — расказваў. — Па-першае, трымае дружны калектыў, у якім усе хварэюць душой за агульную справу, кожны прыйдзе на дапамогу. Я набіраўся вопыту ў былога галоўнага інжынера Мечыслава Станіслававіча Янковіча. Ды і ўвогуле ніхто ніколі ні ў чым не адмовіў. Па-другое, арганізацыя забяспечыла мяне жыллём. Па-трэцяе, стабільнасць: нягле­дзячы на тое, што аб’ёмы работ зніжаюцца, без справы не застаёмся.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.