Смачныя, карысныя, і цэны даступныя

Экономика

Напэўна, большасць тых, хто любіць прадукцыю Пастаўскага малочнага завода, ужо ведаюць, што фірменны гандлёвы павільён на рынку “Гарызонт” памяняў месцазнаходжанне. Цяпер ён размешчаны ў ралетах №№57 і 58. Гандлёвая кропка расшырыла не толькі плошчу, але і асартымент тавараў. У ёй цяпер вялікі выбар мясных, каўбасных і рыбных вырабаў, парцыённыя салаты, бакалея і многае іншае на любы густ пакупніка.

У мінулую сераду спецыя­лісты аддзела маркетынгу завода Аксана Сакалова і Алена Антановіч правялі каля фірменнага павільёна дэгустацыю. Шэсць відаў сыроў, кісламалочныя прадукты, смятану, ражанку яны прапаноўвалі ўсім, хто праходзіў побач. Прадукцыя выпускаецца ў зручнай і практычнай упакоўцы. У гэты дзень можна было ў аднаразовы посуд наліць вяршкоў, накласці смятаны, шпажкай узяць кавалачак сыру. Такія дэгустацыі дапамагаюць пакупнікам ацаніць тое, што знаходзіцца ў прыгожай упакоўцы, а ад кансультантаў, не ўчытваючыся ў этыкетку, падрабязна даведацца пра тэхналогію вытворчасці, састаў прадуктаў, новыя яе віды.

— Пакупніку важна не толькі бачыць тавар, але і пакаштаваць яго на смак, — гаварыла Аксана Сакалова. — Таму і практыкуем дэгустацыі. Часта са сваёй прадукцыяй выязджаем у розныя гарады вобласці і краіны. Людзі праяўляюць цікавасць, выстройваюцца ў чэргі. Асноўная задача малочнага завода — павышэнне смакавых якасцей пры захаванні даступных цэн. Для выпуску нашай прадукцыі выкарыс­тоў­ваецца сучаснае абсталяванне, укараняюцца найноўшыя тэхналогіі. Малочныя прадукты — абавязковы элемент здаровага харчавання. Гандлёвая марка “Паставы-гарадок” арыентавана на тых, хто выбірае экалагічна чыстыя прадукты. Клопат пра спажыўца застаецца прыярытэтным для нашага завода. У будучым асартымент гандлёвага павільёна на рынку “Гарызонт” збіраемся пашыраць, каб чалавек прыйшоў і ў адным месцы мог купіць усё неабходнае. Цяпер попытам карыстаюцца салаты.

Вялікай колькасці жадаючых  пакаштаваць малочныя прадукты ў той дзень не назіралася. Прычына, хутчэй за ўсё, у тым, што прадукцыя гандлёвай маркі “Паставы-гарадок” добра вядомая, многія яе купляюць даўно. Усё смачнае, якаснае, карыснае. І цэны даступныя.

І ўсё ж дэгустацыя — гэта дзейсны рэкламны сродак. Некаторыя, пакаштаваўшы навінкі, станавіліся ў чаргу, каб набыць гэты прадукт. Хутка і ветліва абслугоў­валі пакупнікоў Ганна Русецкая і Людміла Катовіч. Як прызналіся прадаўцы, дэгустацыі даюць свой эфект — рэалізацыя прадукцыі ў такія дні значна павялічваецца, інфармацыя ідзе ў масы.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.