Сюрпрызы для мам

Общество

У рамках тыдня, прысвечанага Дню маці, па ўсёй краіне праходзілі розныя мерапрыемствы. Жанчын-маці ўшаноўвалі ў працоўных калектывах, ладзіліся святочныя акцыі і канцэрты. Сумесна з раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу да рэспубліканскай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Павіншуем маму разам” падключылася і пярвічная прафсаюзная арганізацыя навучэнцаў нашага каледжа. У маляўніча і прыгожа аформленым фае працавала тэлестудыя “Каледж-ТБ”. Святочны выпуск быў прысвечаны Дню маці. Дэманстраваліся навіны, рэпартажы з жыцця ўстановы, з экрана тэлевізара навучэнцы чыталі вершы-віншаванні самаму дарагому чалавеку, які падарыў жыццё, — маме. Адказная за выпуск тэлеперадачы — педагог дадатковай адукацыі Надзея Казіміраўна Пракоф’ева.

А яшчэ ў навучэнцаў была магчымасць зрабіць сваім мамам прыемны сюрпрыз — адправіць віншавальную паштоўку з цёплымі словамі прызнання ў любові. Акцыя прайшла актыўна і выклікала шмат станоўчых эмоцый.

А. КРАЎЧАНКА, старшыня

пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі

навучэнцаў Пастаўскага дзяржаўнага каледжа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.