Так трымаць!


Паважаныя Васілій Мікітавіч Грантоўскі, Аляксандр Аляксандравіч Тарасевіч

і ігракі футбольных каманд сярэдняй і старэйшай узроставых груп!

Шчыра і  сардэчна віншую вас з паспяховым выступленнем  на рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і заваяваннем сярэбраных і бронзавых медалёў!

Высокія дасягненні, атрыманыя падчас фінальных спаборніцтваў, сведчаць аб мэтанакіраванасці, волі да перамогі юных спартсменаў, прафесіяналізме і вопыце трэнераў.

Жадаю і далей захоўваць лідарства на спартыўнай арэне. Здароўя ўсім, поспехаў і новых  дасягненняў!

Віктар ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.