У ліку лідараў


У складаных умовах праходзіла сёлета жніво. Частыя дажджы зацягнулі работы ў полі, прывялі да пэўных страт ураджаю, які і так у параў­нанні з папярэднім годам атрымаўся ніжэйшы. Гэтыя фактары не дазволілі камбайнерам  дасягнуць высокіх намалотаў, а вадзіцелям перавезці большую колькасць зерня. Тым не менш стараліся ўсе, а ў лідары выйшлі тыя, хто і ў папярэднія гады вызначаўся на хлебнай ніве. У  іх ліку вадзіцель Аляксандр Альхімёнак і камбайнер Сяргей Гіль з ААТ “Навасёлкі-Лучай”. Першы перавёз больш за ўсіх у раёне зерня — 1833 тоны, а другі намалаціў яго 1034 тоны.

Тое, што ў філіяле “Нафтазаводмантаж-агра” ўмеюць гаспадарыць на зямлі, пацвердзіў і гэты год. Па ўраджайнасці зерневых філіял зноў сярод лепшых у раёне. Таму  падчас ушаноўвання пераможцаў на жніве важкі сноп з адборным калоссем заслужана быў уручаны кіраўніку калектыву Баляславу Францавічу Барэйку .

Каля двух дзясяткаў гадоў удзельнічае ва ўборцы ўраджаю вадзіцель ААТ “Сцяг Перамогі-агра” Віталій Смалякоў. І амаль заўсёды яго прозвішча сярод лепшых у раёне. Вось і сёлета Віталій Васільевіч перавёз ад камбайнаў 1480 тон зерня. Гэта трэці вынік у раёне.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.