З нагрузкай спраўляецца

Местная власть

На ўчарашні дзень у раёне траста была ўзнята і запрасавана на 1591 гектары, што складае 73% планавай плошчы. На 400 гектарах яна застаецца на палетках, дзе даўгунец вырошчваў механізаваны атрад ільнозавода. Вось што расказаў дырэктар прадпрыемства Пётр Іванавіч СКУРКО:

— У пагодлівыя дні ў нас задзейнічаны ў рабоце ўсе ўспушвальнікі, а таксама да 20 і больш прэс-падборшчыкаў. Імі нарыхтавана ўжо 3445 тон трасты. Але месцамі тэхніка не ідзе, траста марудна падсыхае. Вось чаму на гэтым тыдні  ў работу ўключыліся да 40 завадчан. Але гэтага недастаткова. Таму ўчора на дапамогу нашым рабочым і механізатарам было накіравана каля 150 чалавек з прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый горада.

Вялікая нагрузка ў гэты час кладзецца на механізатара Аляксандра Шыкуця, які на сыравінным двары выгружае рулоны трасты, дастаўленыя з поля: яе за час нарыхтоўкі ён ужо склаў пад шаху амаль 3700 тон.

На здымку: Аляксандр Шыкуць.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.